Найважнейшым сродкам павышэння педагагічнага майстэрства настаўнікаў школы, які злучае ў адзінае цэлае ўсю сістэму работы школы, з'яўляецца метадычная работа. У адпаведнасці з пастаўленымі мэтамі і задачамі метадычная работа ва ўстанове ажыццяўляецца па наступных напрамках:
- работа педагагічнага савета;
- калектыўная метадычная дзейнасць;
- павышэнне кваліфікацыі, педагагічнага майстэрства кадраў;
- кансультатыўна-інфармацыйная дзейнасць
- работа з маладымі спецыялістамі;
- работа метадычных аб'яднанняў і творчых груп педагогаў;
- індывідуальна-метадычная дзейнасць: кансультацыі, наведванне вучэбных і факультатыўных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў адміністрацыяй, аналіз, абагульненне вопыту работы;
- прадметныя тыдні;
- абнаўленне метадычнай аснашчанасці кабінетаў школы.
Метадычная работа ва ўстанове забяспечвае засваенне педагогамі нарматыўнай прававой базы арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, а таксама накіравана на паглыбленне ведаў педагогаў аб сучасных педагагічных тэхналогіях, перадавым педагагічным вопыце. Адзіная метадычная тэма з'яўляецца лагічным працягам тэмы папярэдняга навучальнага года і знаходзіць адлюстраванне ў тэматыцы педагагічных саветаў, занятках метадычных фарміраванняў.
У дзяржаўнай установе адукацыі "Ладзеніцкая базавая школа" забяспечваюць выкананне пастаўленых перад метадычнай службай задач і ажыццяўляюць практычнае ўвасабленне ў жыццё рашэнняў і рэкамендацый органаў кіравання наступныя метадычныя аб'яднанні педагогаў:
- выхавальнікаў дашкольнай адукацыі (кіраўнік В.П.Чамяроўская),
- настаўнікаў-прадметнікаў (кіраўнік І.А.Комар),
- настаўнікаў пачатковых класаў (кіраўнік Н.В.Чубрык),
- педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў (кіраўнік І.П.Талкач).
Кожнае МА працуе над сваёй метадычнай тэмай, цесна звязанай з метадычнай тэмай школы.
Педагогі школы з'яўляюцца ўдзельнікамі раённых структурных метадычных падраздзяленняў.
СТРУКТУРА МЕТАДЫЧНАГА СУПРАВАДЖЭННЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
"ЛАДЗЕНІЦКАЙ БАЗАВАЙ ШКОЛЫ"