Назва “Малая Радзіма, радзімы мой край”.
Установа адукацыі ДУА“Ладзеніцкая базавая школа”.
Профіль Гістарычны.
Адрас Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, аг. Ладзенікі, зав. Школьны, 9 Б
Музейны фонд
Асноўны фонд 185. Дапаможны фонд – 70.
Музейны фонд складаецца з наступных калекцый: прадметы побыту і этнаграфіі, дакументы, друкаваныя выданні, фотадакументы, нумізматыка, адзенне.
Патэнцыял музея шырока выкарыстоўваецца ў працэсе ажыццяўлення навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай дзейнасці.
Асноўныя напрамкі дзейнасці музея: пошукава-даследчая, экскурсійная, фондавая, культурна-асветніцкая.
Музей прапануе наведвальнікам наступныя экскурсіі:
“Абзорная экскурсія па музею”
“Станаўленне грамадска-эканамічнага жыцця у 1940-1960-я гады”
“Генацыд беларускага народа”
“Землякі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”
Найбольш каштоўныя музейныя прадметы:
ткацкі станок пачатак ХХ ст.;
лісты з фронту перыяду Вялікай Айчынай вайны 1945 год
Экспазіцыі музея
Экспазіцыі “З далёкай мінуўшчыны”, “Праз дым стагоддзяў” змяшчаюць гістарычныя звесткі і копіі дакументаў, якія датычацца гісторыі в. Ладзенікі і наваколля ХVІІ-ХХ ст.ст.
Экспазіцыя “Калгаснае жыццё” прысвечана правядзенню калектывізацыі, развіццю сельскай гаспадаркі на ладзеніцкіх землях.
Экспазіцыя “Славутыя землякі” знаёміць з людзьмі, якімі ганарыцца ладзеніцкая зямля.
Экспазіцыя “Слава і памяць зямлі маёй” прысвечана ветэранам Вялікай Айчынай вайны, землякам, і воінам, загінуўшым на франтах вайны.
Экспазіцыя “Прадметы сялянскага побыту” багата ўнікальнымі музейнымі прадметамі, якія адлюстроўваюць лад жыцця беларускага селяніна.
Экспазіцыя “Навагрудскія хусткі” прысвечана такому прадмету жаночага касцюма як хустка.