ГРАФІК ПРЫЁМУ ЕЖЫ
на 2024/2025 навучальны год
|
Час |
Класы |
Колькасць дзяцей, якія харчуюцца |
Другі сняданак
|
10.40 – 10.55 |
1-4 кл. |
22 |
Абед |
11.40 – 11.55 |
5-9 кл.
|
29
|
Абед ГПД
|
13.35 – 13.50 |
1-4 кл. |
22 |
Полуднік ГПД
|
14.35 – 14.50 |
5-9 кл. |
8 |
ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ БАЦЬКОЎ
АБ АРГАНІЗАЦЫІ ДЫЕТЫЧНАГА ХАРЧАВАННЯ
навучэнцаў ДУА «Ладзеніцкая базавая школа» ў 2024/2025 навучальным годзе
Паважаныя бацькі! Калі вашаму дзіцяці паказана па медыцынскіх паказчыках дыетычнае харчаванне, вам неабходна прадаставіць ва ўстанову адукацыі (вашаму класнаму кіраўніку, дырэктару установы Быту В.В. або адказнаму за харчаванне Пікта І.М.) медыцынскую даведку аб неабходнасці арганізацыі дыетычнага харчавання з пералікам прадуктаў, выключаных з рацыёна вашага дзіцяці.
6-10 гадоў - 1 руб. 60 кап. (другі сняданак)
11-18 гадоў - 2 руб. 70 кап. (абед)
Аднаразавае (платнае):
6-10 гадоў - 2 руб. 29 кап. (абед)
11-18 гадоў -0 руб. 81 кап. (полуднік)
Двухразавае (другі сняданак+абед/абед+полуднік):
6-10 гадоў - 3 руб. 89 кап.
11-18 гадоў - 3 руб. 51 кап.
Супрацоўнікі (школа) платнае:
2 руб. 70 кап. (абед)
Трохразавае (сняданак+абед+падвячорак):
дзіцячы сад - 4 руб. 71 кап.
САВЕТ ПА ХАРЧАВАННІ:
Быт В.В., дырэктар школы, старшыня;
Гурын А.А., намеснік дырэктара па ВВР, намеснік старшыні;
Пікта І.М., настаўнік, адказны за харчаванне, сакратар;
Раманюк Т.І., настаўнік, старшыня прафкама, член;
Чамяроўская В.П., старшыня бацькоўскага камітэта, член;
Цвірка Анастасія, вучаніца 9 класа, прадстаўнік навучэнскай грамадскасці, член.
БРАКЕРАЖНАЯ КАМІСІЯ:
Кісляк Т.В. повар; старшыня камісіі
Гурын А.А., намеснік дырэктара па ВВР;
Чамяроўская В.П., выхавальнік групы дзіцячага сада (згодна графіка работы);
Драчылоўская Л.Э., выхавальнік групы дзіцячага сада (згодна графіка работы);
Аблажэй З.М., выхавальнік групы падоўжанага дня (згодна графіка работы);
Чубрык Н.В., выхавальнік групы падоўжанага дня (згодна графіка работы);
Комар І.А., настаўнік геаграфіі;
Пікта І.М., настаўнік пачатковых класаў, член савета па харчаванні.
Інфармацыя аб арганізацыі харчавання па выніках 2023/2024 навучальнага года
Ахоп гарачым харчаваннем навучэнцаў, якія наведваюць установу адукацыі, складае 100%.
У 2023/2024 навучальным годзе харчаванне арганізавана для 55 вучняў 1-9 класаў і 12 выхаванцаў рознаўзроставай групы дзіцячага сада (дзіцячы сад-яслі). У адпаведнасці з загадамі дырэктара ўстановы: №110 ад 31.08.2023г. “Аб прадастаўленні вучням бясплатнага харчавання”, №105 “Аб вызваленні ад платы за харчаванне ў рознаўзроставай групе дзіцячага сада” аднаразавае бясплатнае харчаванне прадастаўлена 13 вучням 1-4 класаў (6-10 гадоў), 2 вучням 5 класа (6-10 гадоў), 6 вучням 5-9 класаў са шматдзетных сем’яў (11-18 гадоў), 14 вучням 5-9 класаў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці (11-18 гадоў); двухразавае бясплатнае харчаванне - 14 вучням са шматдзетных сем’яў 1-5 класаў (6-10 гадоў) (знаходзяцца ва ўстанове ад 6 да 8 гадзін, залічаны ў групу падоўжанага дня), 6 вучням са шматдзетных сем’яў 5-9 класаў (11-18 гадоў) (знаходзяцца ва ўстанове ад 6 да 8 гадзін, залічаны ў групу падоўжанага дня), 5 выхаванцам дзіцячага сада-яслей са шматдзетных сем’яў прадастаўлена трохразавае гарачае харчаванне са зніжэннем аплаты на 50%. 10 вучняў 1-4 класаў, якія наведваюць ГПД, атрымліваюць аднаразавае харчаванне (абед), 3 вучні 6-9 класаў (поўднік) за бацькоўскую плату. Аформлены неабходныя пацвярджальныя дакументы. Льгота для вызвалення ад аплаты за харчаванне прадастаўлена згодна нарматыўным дакументам: Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычніка 2019 г. № 694 “Аб арганізацыі харчавання навучэнцаў”, Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2022 г. № 917 “Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычніка 2019 г. № 694”, Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2023 г. № 555 “Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2013г. №317”, Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 2008 г. № 307 “Аб памеры і парадку спагнання платы за харчаванне дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі”.
Аплата праходзіць праз адзіную рэспубліканскую электронную сістэму.