Спорт

Дні здароўя

Школьная суббота 14 верасня сабрала самых стойкіх, спартыўных і загартаваных. Навучэнцы прынялі  ўдзел у асеннім кросе і віктарыне “Будучае Беларусі за намі”,  прысвечаных  Дню  народнага  адзінства. 

Весела і цікава прайшлі спаборніцтвы па  дартсу “Снайпер”. Лепшыя вынікі паказалі Драчылоўская Д.(1 месца), Анушкевіч Н.(2 месца), Анушкевіч К. (3 месца).

Усе ўдзельнікі шостага школьнага дня атрымалі цудоўны настрой і зарад бадзёрасці на цэлы  дзень.

Навіны спартыўнага жыцця школы

З 3 па 10 верасня ў рамках рэспубліканскай акцыі «Тыдзень спорту і здароўя» ў нашай школе прайшлі комплексныя спартыўна-масавыя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы.

Спорт мае вялікую ролю ў жыцці дзяцей. Ён умацоўвае здароўе, выхоўвае характар, робіць чалавека моцным і цягавітым, загартоўвае арганізм.

Навучэнцы з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ва ўсіх спартыўных мерапрыемствах. Можна з упэўненасцю сказаць, што Тыдзень спорту і здароўя прайшоў у атмасферы добразычлівасці і спартыўнага духу.