Навіны школьнай суботы

09.11.2024

Шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам “Хто смелы, той і ўмелы”.

У мерапрыемстве на старт выкікае «Спартландыя» прынялі ўдзел вучні малодшага і сярэдняга ўзросту. У эстафетах дзеці прадэманстравалі хуткасць, лоўкасць, сілу. Тут прысутнічаў дух спаборніцтва, таварыства, узаемадапамогі і падтрымкі. 

Вельмі цікава і пазнавальна прайшла квэст - гульня “Флікеры – ваша бяспека на дарозе”. Вырашаючы праблемныя сітуацыі падчас гульні, дзеці зразумелі неабходнасць нашэння флікераў, каб захаваць жыццё і здароўе.