КОД ЛІДАРАЎ Дэвіз дня: “Якая справа, такая й слава»
02.11.2024Шосты школьны дзень - цікава, а канікулярная субота - класна!
Суботні дзянек 2 лістапада выдаўся сонечным. Юныя цімураўцы з задавальненнем прынялі ўдзел у штогадовай акцыі " Місія жыць!".Яны падрыхтавалі лістоўкі " 12 правіл актыўнага даўгалецця" і ўручылі іх жыхарам аг.Ладзенікі.
Падчас правядзення віктарыны "Вяселка сяброўства" дзеці праявілі сваю кемлівасць і знаходлівасць у агучванні адказаў на пытанні і заданні. Па выніках віктарыны пераможцамі сталі Календа В. і Халецкая К.