Наша увага і клопат пажылым людзям
01.10.2024Навучэнцы нашай школы павіншавалі адзінока пражываючых, ветэранаў педагагічнай працы і сваіх бабуль і дзядуляў з днём пажылога чалавека. Дзень пажылога чалавека, які праводзіцца 1 кастрычніка, - гэта напамін для маладога пакалення, што старасць мае патрэбу ў падтрымцы, любові і клопаце.
Пажылыя людзі - гэта наш гонар, наш здабытак. У свой час яны выхавалі нас, працавалі на карысць сваёй краіны і грамадства, у імя дзяцей і ўнукаў, пакінулі ў спадчыну пакаленням багаты вопыт і мудрасць. Гэты дзень мы адзначаем разам з многімі святамі і памятнымі датамі, што сведчыць аб павазе да ўсіх пажылым людзям-членам нашага грамадства, прызнанне іх заслуг і значнасці іх працы. Дзень пажылых людзей-гэта напамін, што трэба з разуменнем і павагай ставіцца да старэйшага пакалення.