Перамога "Забаўлянкі" на І-м фестывалі народнага фальклору "Крыніца жыцця"

20.04.2024

У суботу 20 красавіка дзіцячы фальклорны калектыў нашай установы адукацыі "Забаўлянка"  стаў ўдзельнікам І-га абласнога фестывалю народнага фальклору "Крыніца жыцця", які ладзіўся у горадзе Гродна. Калектыў прыняў ўдзел у конкурснай праграме фестывалю і атрымаў Дыплом  лаўрэата 1 ступені ў намінацыі "Сцэнічна-абрадавае дзеянне". Пасля выступлення вучні з экскурсіяй наведалі Гродзенскі заапарк, дзе змаглі ўбачыць разныя віды звяроў, птушак. Але больш за ўсё дзецям спадабаліся акварыум і тэрарыум. І, канешне ж, кавярня!