Харчаванне

Інфармацыя да пачатку новага навучальнага года

ГРАФІК ПЕРАХОДА УСТАНОЎ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ НА НОВЫЯ ПРЫНЦЫПЫ

Ў АРГАНІЗАЦЫІ ХАРЧАВАННЯ

Кошт харчавання

Аднаразавае бясплатнае:

6-10 гадоў - 1 руб. 60 кап. (другі сняданак)

11-18 гадоў - 2 руб. 70 кап. (абед)

Супрацоўнікі (школа) платнае:

2 руб. 70 кап. (абед)

Аднаразавае (платнае):

6-10 гадоў - 2 руб. 29 кап. (абед)

11-18 гадоў -0 руб. 81 кап. (полуднік)

Двухразавае (другі сняданак+абед/абед+полуднік):

6-10 гадоў - 3 руб. 89 кап.

11-18 гадоў - 3 руб. 51 кап.

Трохразавае (сняданак+абед+падвячорак):

дзіцячы сад - 4 руб. 71 кап.

 

ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ БАЦЬКОЎ

АБ АРГАНІЗАЦЫІ ДЫЕТЫЧНАГА ХАРЧАВАННЯ

навучэнцаў ДУА «Ладзеніцкая базавая школа» ў 2023/2024 навучальным годзе

Паважаныя бацькі! Калі вашаму дзіцяці паказана па медыцынскіх паказчыках дыетычнае харчаванне, вам неабходна прадаставіць ва ўстанову адукацыі (вашаму класнаму кіраўніку, дырэктару установы Быту В.В. або адказнаму за харчаванне Пікта І.М.) медыцынскую даведку аб неабходнасці арганізацыі дыетычнага харчавання з пералікам прадуктаў, выключаных з рацыёна вашага дзіцяці.

Нарматыўныя дакументы па арганізацыі харчавання

 

Інфармацыя аб арганізацыі харчавання ў 2023/2024 навучальным годзе

 

   Ахоп гарачым харчаваннем навучэнцаў, якія наведваюць установу адукацыі, складае 100%.

 У 2023/2024 навучальным годзе харчаванне арганізавана для 55 вучняў 1-9 класаў і 12 выхаванцаў рознаўзроставай групы дзіцячага сада (дзіцячы сад-яслі). У адпаведнасці з загадамі дырэктара ўстановы: №110 ад 31.08.2023г.  “Аб прадастаўленні вучням бясплатнага харчавання”, №105 “Аб вызваленні ад платы за харчаванне ў рознаўзроставай групе дзіцячага сада” аднаразавае бясплатнае харчаванне прадастаўлена 13 вучням 1-4 класаў (6-10 гадоў), 2 вучням 5 класа (6-10 гадоў), 6 вучням 5-9 класаў са шматдзетных сем’яў (11-18 гадоў), 14 вучням 5-9 класаў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці (11-18 гадоў); двухразавае бясплатнае харчаванне - 14 вучням са шматдзетных сем’яў 1-5 класаў (6-10 гадоў) (знаходзяцца ва ўстанове ад 6 да 8 гадзін, залічаны ў групу падоўжанага дня), 6 вучням са шматдзетных сем’яў 5-9 класаў (11-18 гадоў) (знаходзяцца ва ўстанове ад 6 да 8 гадзін, залічаны ў групу падоўжанага дня),  5 выхаванцам дзіцячага сада-яслей са шматдзетных сем’яў прадастаўлена трохразавае гарачае харчаванне са зніжэннем аплаты на 50%.  10 вучняў 1-4 класаў, якія наведваюць ГПД, атрымліваюць аднаразавае харчаванне (абед), 3 вучні 6-9 класаў (поўднік) за бацькоўскую плату. Аформлены неабходныя пацвярджальныя дакументы. Льгота для вызвалення ад аплаты за харчаванне прадастаўлена згодна нарматыўным дакументам: Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычніка 2019 г. № 694 “Аб арганізацыі харчавання навучэнцаў”, Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2022 г. № 917 “Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычніка 2019 г. № 694”, Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2023 г. № 555 “Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2013г. №317”, Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 2008 г. № 307 “Аб памеры і парадку спагнання платы за харчаванне дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі”.

Аплата праходзіць праз адзіную рэспубліканскую электронную сістэму.

КАНТРОЛЬ ЗА АРГАНІЗАЦЫЯЙ ХАРЧАВАННЯ

З мэтай кантролю за арганізацыяй і якасцю харчавання навучэнцаў, аказання практычнай дапамогі адміністрацыі ў прапагандзе здаровага ладу жыцця і асноў рацыянальнага харчавання навучэнцаў ва ўстанове створаны САВЕТ ПА ХАРЧАВАННІ. У склад Савета ў 2023/2024 навучальным годзе уваходзяць:

Быт В.В., дырэктар школы, старшыня;

Пікта І.М., настаўнік, адказны за харчаванне, сакратар;

Раманюк Т.І., настаўнік, старшыня прафкама, член;

Чамяроўская В.П., старшыня бацькоўскага камітэта, член;

Гардок Сюзана, вучаніца 9 класа, прадстаўнік навучэнскай грамадскасці, член.

 

З мэтай ажыццяўлення кантролю за арганізацыяй харчавання навучэнцаў, якасці і бяспекі харчовых прадуктаў, якія паступаюць на харчблок, і выканання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў пры падрыхтоўцы і раздачы ежы ва ўстанове створана БРАКЕРАЖНАЯ КАМІСІЯ. У склад камісіі ў 2023/2024 навучальным годзе уваходзяць:

Быт В.В., дырэктар;

Кісляк Т.В. повар; старшыня камісіі

Чамяроўская В.П., выхавальнік групы дзіцячага сада (згодна графіка работы);

Драчылоўская Л.Э., выхавальнік групы дзіцячага сада (згодна графіка работы);

Аблажэй З.М., выхавальнік групы падоўжанага дня (згодна графіка работы);

Чубрык Н.В., выхавальнік групы падоўжанага дня (згодна графіка работы);

Гурын А.А., настаўнік англійскай мовы; педагог сацыяльны;

Пікта І.М., настаўнік пачатковых класаў, член савета па харчаванні.

Графік харчавання на 2023/2024 навучальны год (школа)

 

Час

Класы

Колькасць дзяцей, якія харчуюцца

Другі сняданак

 

10.40 – 10.55

1-4 кл.

26

Абед

11.40 – 11.55

5-9 кл.

 

29

 

Абед ГПД

13.35 – 13.50

 

1-4 кл.

23

Полуднік ГПД

 

14.35 – 14.50

5-9 кл.

10

 
Графік харчавання на 2023/2024 навучальны год (дзіцячы сад)

 

Час

Сняданак

 

8.30 – 8.50

Абед

 

12.30 – 13.10

Полуднік

 

5.30 – 15.45

 
 
 
 
 

Информационный сборник технологических карт блюд и изделий

31.07.2023