Прыём у 1 клас

 

       Прыём дзяцей у першы клас у 2024/2025 навучальным годзе

     У адпаведнасці з п. 3 арт.151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў 1 клас прымаюцца асобы, якія на пачатак навучальнага года дасягнулі ўзросту шасці гадоў, або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы з больш позняга ўзросту. Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у I клас асобы, якой шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.

       Тэрмін прыёму дакументаў для залічэння ў першы клас дзяцей, якія пражываюць у замацаваным за установай мікрараёне - з 12 чэрвеня па 15 жніўня бягучага года.

       Прыём дакументаў ажыццяўляецца ва ўстановах адукацыі ў адпаведнасці з зацверджаным графікам. Дакументы для залічэння ў першы клас: заява на імя дырэктара школы аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці (пішацца ў школе); даведка пра здароўе з медыцынскай установы; заключэнне ЦКРНіР аб праграме навучання (пры яго наяўнасці).

       Прыём заяў на свабодныя месцы ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне, ажыццяўляецца дырэктарам установы адукацыі ў дні прыёму грамадзян з 12 чэрвеня па 15 жніўня бягучага года.

       Разгляд заяў для прыёму дзяцей на свабодныя месцы будзе ажыццяўляцца з 16 жніўня па 28 жніўня бягучага года. Залічэнне вучняў у 1 класы ажыццяўляецца да 31 жніўня.