Гадзіна зносін "Здаровы лад жыцця" ў 6 класе

05.04.2024

На гэтым тыдні вучні 6 класа правялі гадзіну зносін па тэме " Здаровы лад жыцця. Як пражыць, каб рана не старэць?" Падчас мерапрыемства вучням быў прапанаваны тэст на вызначэнне стану свайго арганізму ў дадзены перыяд. Шасцікласнікі зрабілі выснову, што вядуць малаактыўны лад жыцця. У час гутаркі дзеці засвоілі некалькі галоўных правіл здаровага ладу жыцця: правільнае харчаванне, сон, актыўная дзейнасць і актыўны адпачынак, прафілактыка дрэнных звычак. Напрыканцы вучні адказалі  на пытанні віктарыны.