КОД ТВОРЦАЎ Дэвіз дня: “Добраму ўсюды добра” Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

20.04.2024

У суботу 20 красавіка дзіцячы фальклорны калектыў нашай установы адукацыі "Забаўлянка"  стаў ўдзельнікам І абласнога фестывалю народнага фальклору "Крыніца жыцця", які ладзіўся у горадзе Гродна. Калектыў прыняў ўдзел у конкурснай праграме фестывалю і атрымаў Дыплом  лаўрэата 1 ступені ў намінацыі "Сцэнічна-абрадавае дзеянне". Пасля выступлення вучні з экскурсіяй наведалі Гродзенскі заапарк, дзе змаглі ўбачыць разныя віды звяроў, птушак. Але больш за ўсё дзецям спадабаліся акварыум і тэрарыум. І, канешне ж, кавярня!

У школе ў гэты дзень прайшлі мерапрыемствы па плане дня. Напярэдаднi Мiжнароднага Дня Зямлi-Мацi рабяты школы правялi свой чарговы шосты школьны дзень у краязнаўчым падарожжы па роднай вёсцы i здзейснiлi цiкавую вандроўку ў  лясны масiў, што размешчаны памiж аг. Ладзенiкi i в.Жданавiчы. На сваiм шляху вучнi змаглi назiраць, як абуджаецца прырода ад "зiмовай спячкi", лес i поле становяцца прыгожымi ад квiтнеючых дрэў i першых кветак. На маршруце хлопчыкi i дзяучынкi сустрэлiся са сваiмi братамi меншымi - дамашнiмi жывеламi, a ў лесе адгадвалi загадкi пра жывел, якiя водзяцца ў беларускiх лясах, вызначалi пароды дрэў i кустарнiкаў. Падарожжа адбылося насычаным i карысным.