23.03.2024 КОД НАШЧАДКАЎ Дэвіз дня: “Якія мы гаспадары, такія нашы двары” Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Шосты школьны дзень 23.03.2024 года прайшоў пад дэвізам "Якія мы гаспадары, такія нашы двары". У шосты школьны дзень працоўнаму выхаванню надаецца асаблівая ўвага, таму і дзень пачаўся з майстэрні зносін "Цяпло бацькоўскай хаты". Вучні паспрабавалі скласці і пабудаваць з пазлаў мазаікі ўтульную хату, у якой будуць жыць любоў, пяшчота, прыгажосць. Дзень прадоўжыўся спартыўнымі заняткамі, якія прайшлі ў спартыўнай зале.