16.03.2024 КОД ТВОРЦАЎ Дэвіз дня: “Чалавек жыве век, а добрая справа - два” Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

Школьная субота 16 сакавіка мела прафарыентацыйны і працоўны накірунак. У гэты дзень адбылася сустрэча будучых выпускнікоў з супрацоўнікамі Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі. Вучні 8 і 9 класа пазнаёміліся з умовамі паступлення на спецыяльнасці установы адукацыі, а таксама паспрабавалі свае здольнасці і навыкі па некаторых прафесіях, якім навучаюцца ў каледжы. 

Вучні 4 класа ў гэты школьны дзень змагаліся за перамогу ў раённай прадметнай алімпіядзе па беларускай мове.

У школе была арганізавана працоўная акцыя па рамонце кніг і падручнікаў "Кніжки очень я люблю, их подклею, укреплю", якая прайшла ў школьнай бібліятэцы. Пасля мерапрыемства ўсе прысутныя накіраваліся ў сельскі дом культуры, дзе прайшло паседжанне дзіцячага аматарскага аб'яднання "Садружнасць". На гэты раз дзеці даведаліся аб святкаванні Масленіцы на Русі.