КОД ТВОРЦАЎ Дэвіз дня: “Была б ахвота, дык будзе і работа” Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

17.02.2024

Як добра, што ёсць шосты школьны дзень! Дзень, калі можна бавіць час з сябрамі, настаўнікамі і праводзіць яго з карысцю. Чарговая працоўная субота ў рамках патрыятычнага марафона “А што ТЫ зрабіў для Беларусі?” пачалася з творчай майстэрні “Падарунак для таты”. Пакуль хлопчыкі займаліся ў спартыўнай зале, дзяўчынкі 6,8,9 класаў рыхтаваліся да свята “Дня абаронца Айчыны”. Яны арганізавалі работу ў майстэрні  па прынцыпе “роўны навучае роўнага”: паказалі майстар-клас па вырабе падарункаў для татаў, дзядуляў і брацікаў, дапамаглі малодшым дзяўчынкам зрабіць віншавальныя паштоўкі, намаляваць малюнкі.

Трэцюю суботу заўсёды чакаюць школьнікі і настаўнікі, бо менавіта ў гэты дзень праходзяць заняткі аматарскага дзіцячага клуба “Садружнасць” у Ладзеніцкім СДК. На гэты раз Тамара Гагікаўна Аўчыннікава запрасіла на цудоўнае мерапрыемства “Сакрэт татарскага пірага”. Падчас мерапрыемства дзеці знаёміліся з традыцыямі, абрадамі, культурай татарскага народа, з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях, конкурсах, адказвалі на пытанні. Як заўсёды, напрыканцы мерапрыемства ўсе частаваліся смачнымі стравамі татарскай кухні: “чак-чак”, “урама”.