КОД СПАРТСМЕНА Дэвіз дня: “Адважны нідзе не згіне” Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

10.02.2024

Школьная суббота 10 лютага сабрала самых стойкіх, спартыўных і загартаваных. Навучэнцы сталі ўдзельнікамі конкурснай віктарыны “Здаровым будзеш – усё дабудзеш”, які прайшоў ў рамках Дня здароўя. Самыя малодшыя школьнікі падрыхтавалі  флаеры, у якіх выказалі заклік да здаровага ладу жыцця,  актыўных заняткаў спортам і прафілактыку шкодных звычак. Практычныя заняткі прайшлі ў спартыўнай зале, дзе дзеці праявілі сябе у скачках са скакалкай  і гімнастычных практыкаваннях.

Другая частка суботняга школьнага дня прайшла ў супрацоўніцтве з Ладзеніцкім сельскім домам культуры, дзе для дзяцей было арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне “Падарожжа ў зімовы  лес”.  Галоўныя героі казачнай гісторыі: Сняжынка Ігрынка і Сняжынка Весялінка стваралі сапраўдныя выпрабаванні для юных удзельнікаў. “Чтобы к лесу нам добраться, надо спортом заніматься” - пад такім дэвізам удзельнікі падарожжа  цудоўна спраўляліся з усімі цяжкасцямі зімовага лесу і самой Матухны-зімы.

Усе ўдзельнікі шостага школьнага дня атрымалі цудоўны настрой і зарад бадзёрасці на цэлы вучэбны тыдзень.