КОД ТВОРЦАЎ Дэвіз дня: “Справа не забава” Працоўная і прафарыентацыйная субота

20.01.2024

 Вайна пакінула памятныя меткі для ўсіх пакаленняў. Не гасне памяць пра яе жудасныя і адначасова гераічныя падзеі ў сэрцах падрастаючага пакалення. З пакалення ў пакаленне перадаецца эстафета гэтай памяці. Шосты школьны дзень 20 студзеня пачаўся з працоўнай акцыі "Помнік". Рабяты ачысцілі ад снегу імянныя пліты, прачысцілі дарожку да Помніка загінуўшым аднавяскоўцам у аграгарадку Ладзенікі.

Пасля рабяты прынялі ўдзел у экалагічнай аперацыі "Кармушка". У зімовы час гэта заўсёды актуальна, асабліва ў заснежаныя дні. Рабяты прынеслі змайстраваныя дома кармушкі, замацавалі іх у школьным садзе і забяспечылі "птушыныя сталоўкі" кормам.

Добрых спраў не бывае многа! Зімовы дзень кароткі, але нельга пакінуць без увагі тых, каму патрэбен наш клопат і ўдзел.