КОД СПАРТСМЕНА Дэвіз дня: “Адзін у полі не воін” Спартыўная субота

13.01.2024

Калядныя святы працягваюцца! 13 студзеня беларусы адзначаюць Шчодрую (багатую) куццю, Шчодры вечар – народнае савята “каляднага цыклу”, вечар напярэдадні (Старога) Новага года. Прысутныя вучні з цікавасцю слухалі аповед Вольгі Аляксандраўны Пілько, як правільна падрыхтавацца да гэтага дня, якія святочныя стравы неабходна прыгатаваць на куццю, як гасцінна сустрэць калядоўшчыкаў.

З задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у фестывалі народных гульняў. Асабліва спадабалася ім удзельнічаць у гульнях “Маўчанка”,  “Шэры Кот”, “Замарожаныя”.

А самым жаданым мерапрыемствам стала лыжная прагулка. І надвор’е выдалася добрае, і настрой быў адпаведны. Здорава адпачываць на прыродзе, ды яшчэ і атрымліваць ад гэтага задавальненне!

Не пакінулі школьнікі без увагі ў гэту суботу і братоў нашых меншых – птушак. Разам з педагогам-арганізатарам Ерамбетавым М.А. акцябраты павесілі яшчэ адну кармушку-сталоўку.