"А што ты зрабіў для Беларусі?"

21.10.2023

Нягледзячы на зусім дрэннае надвор’е валанцеры атрада "Ветразь" актыўна ўключыліся ў рэалізацыю абласнога праекта "А што ты зрабіў для Беларусі?" Стартам першай працоўнай суботы стала акцыя "Дом без адзіноты". Самыя смелыя і вытрываныя ветразеўцы аказалі дапамогу адзінокім і пажылым людзям ва ўборцы агародаў і кветнікаў. Малайцы, рабяты! Для добрых спраў перашкод не бывае.
Час ішоў хутка, але дадому ісці ніхто не хацеў. А напрыканцы вучні атрымалі дамашняе заданне : павіншаваць сваіх татаў і дзядуляў са святам і выканаць для іх 10 добрых спраў. Чакаем справаздачныя дзіцячыя фотарэпартажы!