Навіны школьнай суботы

28.09.2024

Школьная субота 28 верасня прайшла пад дэвізам "Шануй людзей, то і цябе пашануюць". Самым значным мерапрыемствам у гэты дзень стала творчая майстэрня "З настаўнікам з павагай і любоўю". Дзеці займаліся падрыхтоўкай віншавальных паштовак да Дня настаўніка. Вельмі прыемна было пачуць, што кожны хацеў зрабіць не адну, а тры-чатыры паштоўкі.

Працягам школьнай суботы сталі рухомыя гульні ў спартыўнай зале, а таксама гульня-эстафета з перадачай эстафетнай палачкі. Закончыўся дзень гасцёўняй "За кубачкам гарбаты".

Вучні разышліся дадому з хатнім заданнем: вызначыць аб'екты клопату да Дня пажылых людзей.