ШАГ «Маладосць - час выбару. Нашы ініцыятывы тут і зараз»

26.09.2024

26.09.2024

ШАГ «Маладосць - час выбару. Нашы ініцыятывы тут і зараз»

 26 верасня 2024 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Ладзеніцкая базавая школа" прайшло пасяджэнне інфармацыйна-адукацыйнага праекта Школа Актыўнага Грамадзяніна. Тэмай паседжання стала «Маладосць - час выбару. Нашы ініцыятывы тут і зараз» (аб дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання; маладзёжны парламент; Савет маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, ідэі для развіцця свайго рэгіёну).

 На паседжанні прысутнічаў госць - Ярамбетаў Мікіта Аляксандравіч, педагог-арганізатар Ладзеніцкай базавай школы.

 ШАГ1 "Мы даведаемся". Навучэнцы з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны актуалізавалі веды аб маладзёжных ініцыятывах Рэспублікі Беларусь (аб дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання; Маладзёжнага парламента; Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь).

 ШАГ2. Навучэнцы задалі пытанні госцю праекта Ярамбетаву М.А:

-Што заахвоціла Вас выбраць менавіта гэты від дзейнасці?              

-Якія асабістыя якасці з'яўляюцца для Вас ключавымі?

- Што самае цікавае ў абранай Вамі дзейнасці? Што самае цяжкае?

Мікіта Аляксандравіч расказаў вучням аб  мэтах і накірунках дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання нашай установы адукацыі.

 У ходзе рэалізацыі ШАГу 3 "Мы дзейнічаем" вядучыя прапанавалі ўвазе навучэнцаў фрагмент звароту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка да выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў на Рэспубліканскім балі, а таксама падвялі вынікі мерапрыемства.