Навіны школьнай суботы
21.09.2024У чарговы 6-ы школьны дзень былі праведзены спаборніцтвы па міні-футболе “Мы - маладыя, за намі будучае Беларусі”, прысвечаныя Дню народнага адзінства сярод каманд хлопчыкаў 2-4 класаў (“Фантазёры”) і 5 класа (“Мэтэор”). Перамагла каманда “Метэор” з лікам 8:4, якая прадэманстравала значнае майстэрства ў валоданні мячом і дакладнасць ва ўдарах па варотах. Па выніках гульні лепшым бамбардзірам стаў Глеб Глебовіч.
Таксама ў гэты дзень прайшла квэст-гульня "Беларусь адзіная". Беларусь-суверэнная краіна, народ якой аб'яднаны гісторыяй, традыцыямі,культурай,павагай і равенствам. Галоўная наша задача-захаваць мір на беларускай зямлі. Нельга забыць гісторыю свайго народа, продкаў. Няхай моцнай будзе сувязь нашага народа. Няхай у свеце будзе больш дабрыні, любові, міру.
Аб гэтым ішла гутарка на мерапрыемстве. А яшчэ рабяты намалявалі сваю родную вёску, малую Радзіму ў асенніх фарбах і сабралі насенне кветак, каб заўжды малая Радзіма была прыгожай, квяцістай, мірнай.