Статут

                                                                                                                                                                                                                                                                                    

                                                                  ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                                  Рашэнне                              

                                                                  Навагрудскага  раённага          

                                                                  выканаўчага камiтэта      

                                                                  ад 22.08. 2022   № 524      

                                                                                                                                                                                                                                                                                          

                                                                      

                                                                     

 

 

 

 

 

 

 

  СТАТУТ

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Ладзеніцкая базавая школа”

Ладзеніцкая базавая школа

 

 

УСТАВ

Государственного учреждения образования

“Ладеникская базовая школа”

Ладеникская базовая школа

 

 

 

 

 

Новая рэдакцыя

 

 

 

 

 

 

 

 

 

г. Навагрудак

2022 г.

 

ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

1.1. Дадзены Статут з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута Дзяржаўнай установы адукацыі “Ладзеніцкая базавая школа” (далей – Установа адукацыі), створанай у адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання, зацверджаным Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.01.2009 г. № 1 “Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання”, і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. 

1.2. Установа адукацыі функцыянуе з 1 верасня 1947 г. як Ладзеніцкая сямігадовая школа, затым як Ладзеніцкая васьмігадовая школа.  Рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта  ад 10.06.2003 г. № 303 перайменавана ў Ладзеніцкую базавую школу-сад.  Рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 14.04.2009 г. № 280 перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Ладзеніцкі дзіцячы сад-базавая агульнаадукацыйная школа”. Рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 26.08.2011 г. № 642 перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Ладзеніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”.

1.3. Установа адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011  г. № 283, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджаным Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 150, іншымі актамі заканадаўства, рашэннямі заснавальніка і дзеючым Статутам.

1.4. Установа адукацыі з’яўляецца юрыдычнай асобай у арганізацыйна- прававой форме ўстановы, мае ў аператыўным кіраванні адасобленую маёмасць, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязацельствах, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць істцом і адказчыкам у судзе, адкрываць разліковы і іншыя рахункі ў банках і небанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, мець гербавую пячатку, штампы, фірменныя бланкі са сваёй назвай і іншымі рэквізітамі.

1.5. Тып Установы адукацыі – установа агульнай сярэдняй адукацыі.

Від Установы адукацыі –базавая школа.

1.6. Від Установы адукацыі можа быць зменены.

1.7. Рашэнне аб змене віду Установы адукацыі прымаецца заснавальнікам па ўласнай ініцыятыве або па ініцыятыве Установы адукацыі пры сукупнасці наступных умоў:

абгрунтавання неабходнасці змены віду Установы адукацыі; адпаведнасці Установы адукацыі крытэрыям заяўляемага віду;

узгаднення з Навагрудскiм раённым выканаўчым камітэтам.

         1.8. Установа адукацыі забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі.

         1.9. Поўная назва Установы адукацыі:

на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ладзеніцкая базавая   школа”;

на рускай мове – Государственное учреждение образования “Ладеникская базовая   школа”.

Скарочаная назва Установы адукацыі:

на беларускай мове: Ладзеніцкая базавая школа;

на рускай мове: Ладеникская базовая  школа.

         1.10. Месца знаходжання Установы адукацыі: 231411, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Навагрудскi раён, аг.Ладзенікі, зав. Школьны, д. 9 Б.

         1.11. Заснавальнікам Установы адукацыі з’яўляецца Навагрудскi раённы выканаўчы камітэт, размешчаны па адрасе: 231400, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 11.

1.12. У сваёй дзейнасці Установа адукацыі падпарадкоўваецца органу, ўпаўнаважанаму заснавальнікам, – упраўленню адукацыі Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта.

         1.13. Установа адукацыі адказвае па сваіх абавязацельствах за грашовыя сродкі, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні. Пры іх недастатковасці субсідыярную адказнасць па яе абавязацельствах нясе ўласнік яе маёмасці.

1.14. Ва Установе адукацыі не дапускаюцца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне, ананімная або іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.

         1.15. Установа адукацыі ў пытаннях выхавання на падставе пісьмовых заяў навучэнцаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў у пазавучэбны час можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы такога ўзаемадзеяння вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

1.16. Установа адукацыі падтрымлівае дзейнасць маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў), якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

1.17. Установа адукацыі можа быць абмежавана ў правах толькі ў выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

1.18. Акрэдытацыя і пацвярджэнне акрэдытацыі Установы адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

1.19. Установа адукацыі можа ажыццяўляць віды дзейнасці, якія належаць ліцэнзаванню ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450 “Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці”.

1.20. Для дасягнення сваіх мэтаў і пастаўленых задач Установа адукацыі можа ажыццяўляць віды дзейнасці ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 “Віды эканамічнай дзейнасці”, зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2011 г. № 85 з наступнымі змяненнямі і дапаўненнямі.

Асноўныя віды дзейнасці:

85100 Дашкольная адукацыя

85200 Пачатковая адукацыя

85310 Агульная сярэдняя адукацыя

85600 Дапаможныя адукацыйныя паслугі

85590 Іншыя віды адукацыі, не ўключаныя ў іншыя групоўкі

85510 Адукацыя ў галіне спорту і адпачынку

85520 Адукацыя ў галіне культуры

 

ГЛАВА 2. МЭТЫ, ПРАДМЕТ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

 

2.1. Установа адукацыі створана для дасягнення адукацыйных мэтаў і не праследуе атрымання прыбытку ў якасці асноўнай мэты сваёй дзейнасці.

2.2. Установа адукацыі выконвае навучальную, выхаваўчую, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы.

2.3. У сваёй дзейнасці ўстанова адукацыі кіруецца наступнымі прынцыпамі:

прыярытэту адукацыі;

прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцяў, правоў чалавека, гуманістычнага характару адукацыі; 

гарантыі канстытуцыйнага права кожнага на адукацыю, духоўнае, маральнае і фізічнае развіццё;

забеспячэнне роўнага доступу да атрымання адукацыі для ўсіх навучэнцаў;

абавязковасці агульнай сярэдняй адукацыі;

інтэграцыі ў сусветную адукацыйную прастору пры захаванні і развіцці традыцый нацыянальнай сістэмы адукацыі;

падтрымкі і развіцця адукацыі з улікам задач устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы;

дзяржаўна-грамадскага характару кіравання адукацыяй;

свецкага характару адукацыі.

2.4. Прадметам дзейнасцi Установы адукацыі з’яўляецца рэалiзацыя адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыi, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi, праграмы выхавання i абароны праў i законных iнтарэсаў дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, праграмы выхавання дзяцей, якiя маюць патрэбу ў аздараўленнi.

2.5. Мэтамі дзейнасці Установы адукацыі з’яўляюцца:

рэалізацыя дзяржаўных адукацыйных стандартаў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі;

фарміраванне ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый асобы навучэнца;

фарміраванне рознабакова развітай асобы, маральна зрэлай, творчай асобы навучэнца;

развіццё інтэлектуальных, духоўна-маральных, творчых, фізічных, і прафесійных якасцяў асобы навучэнца;

правядзенне даследаванняў у галіне адукацыі, методыкі выкладання і выхавання.

2.6. Для выканання мэт дзейнасці Установа адукацыі рэалізуе наступныя задачы:

ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя навучэнцаў;

падрыхтоўка выхаванцаў да працягнення навучання;

атрыманне навучэнцамі агульнай сярэдняй адукацыі, ведаў і навыкаў, неабходных у выбары будучай прафесіі;

ажыццяўленне падрыхтоўкі вучняў да паступлення ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне адукацыі на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вышэйшай адукацыі;

развіццё асобы навучэнцаў, іх здольнасцяў і схільнасцяў;

стварэнне ўмоў, неабходных і дастатковых для рэалізацыі творчага патэнцыялу асобы навучэнцаў;

правядзенне навукова-метадычнай работы, накіраванай на ўдасканаленне адукацыйнага працэсу;

арганізацыя адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем сучасных навукова-тэхнічных сродкаў;

фарміраванне ў навучэнцаў высокіх духоўна-маральных каштоўнасцяў, здаровага ладу жыцця, адказнасці, працавітасці, эстэтычнай і экалагічнай культуры;

фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове грамадзянскай ідэалогіі;

фарміраванне культуры сямейных адносін;

правядзенне работы па ўзаемадзеянні з іншымі ўстановамі адукацыі з мэтай выкарыстання назапашанага прагрэсіўнага вопыту арганізацыі працэсаў навучання і выхавання;

стварэнне ўмоў і магчымасцяў для маральна-псіхалагічнай і сацыяльнай адаптацыі навучэнцаў, садзеянне максімальнай сацыялізацыі і запатрабаванасці асобы кожнага навучэнца;

аздараўленне.

2.7. Выхаванне грунтуецца на агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцях, культурных і духоўных традыцыях беларускага народа, дзяржаўнай ідэалогіі, адлюстроўвае інтарэсы асобы, грамадства і дзяржавы.

2.8. Установа адукацыі можа ажыццяўляць знешнеэканамічную дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

ГЛАВА 3.   СТРУКТУРА УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

 

3.1. Установа адукацыі можа мець ў сваёй структуры наступныя структурныя падраздзяленні: яслі-сад, бібліятэка, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, вучэбна-доследны ўчастак і інш..

3.2. Структурныя падраздзяленні па рашэнні кіраўніка Установы адукацыі могуць стварацца як адасобленыя падраздзяленні і ажыццяўляць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам, дадзеным Статутам, палажэннем аб адпаведным структурным падраздзяленні, якое зацвярджаецца кіраўніком Установы адукацыі.

3.3. Для арганізацыі выхаваўчага працэсу пры рэалізацыі праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, ва Установе адукацыі можа стварацца лагер.

 

ГЛАВА 4. АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ УДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

 

4.1. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу з’яўляюцца навучэнцы, законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, педагагічныя работнікі.

4.2. Установа адукацыі забяспечвае адпаведнасць адукацыі патрабаванням адукацыйнага стандарту дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, вучэбна-праграмнай дакументацыі адпаведнай адукацыйнай праграмы.

4.3. Форма атрымання адукацыі ва Установе адукацыі – вочная (дзённая). Пры рэалізацыі адукацыйных праграм у любой форме атрымання адукацыі могуць выкарыстоўвацца дыстанцыйныя адукацыйныя тэхналогіі. Парадак і ўмовы выкарыстання дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій пры рэалізацыі адукацыйных праграм вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

4.4. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі можа быць арганізаваны:

4.4.1. ва ўстанове адукацыі;

4.4.2. дома;

4.4.3. у арганізацыях аховы здароўя;

4.4.4. у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях.

4.5. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі можа быць арганізаваны:

4.5.1. ва ўстанове адукацыі;

4.5.2. дома;

4.5.3. у іншых арганізацыях, якія ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць.

4.6. Прыём (залічэнне) асоб для атрымання дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкуламі 140 і 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і ў парадку, вызначаным Палажэннямі аб установе дашкольнай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі.

Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у 1 клас асобы, якой 6 гадоў спаўняецца ў бягучым навучальным годзе.

4.7. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі арганізуецца ў рэжыме пяцідзённага тыдня (за выключэннем дзён дзяржаўных свят). Рэжым працы 10,5 гадзіны можа быць зменены ў адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў на падставе рашэння заснавальніка.

Час знаходжання выхаванца ва Установе адукацыі пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі па жаданні яго законнага прадстаўніка можа быць зменшаны.

4.8. Выхаванцы аб’ядноўваюцца ў групы з улікам узросту на 1 верасня адпаведнага навучальнага года. Умовы аб’яднання выхаванцаў у групы, іх напаўняльнасць рэгламентаваны пунктамі 6-8 артыкула 139 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Заснавальнік Установы адукацыі можа ўстанаўліваць іншую напаўняльнасць груп пры наяўнасці аб’ектыўных абставін, выкананні санітарна-гігіенічных патрабаванняў у частцы ўмоў размяшчэння і рэжыму адукацыйнага працэсу, у тым ліку норм плошчы на аднаго выхаванца ва ўсіх памяшканнях са знаходжаннем выхаванцаў.

4.9. Ва Установе адукацыі з улікам запытаў законных прадстаўнікоў могуць стварацца групы кароткачасовага знаходжання ад 2-х да 7 гадзін.

4.10. У перыяд канікулаў пры скарачэнні колькасці выхаванцаў пры ўмове захавання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў і з улікам існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі дапускаецца перафарміраванне груп Установы адукацыі або іх закрыццё.

4.11. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва Установе адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Вучэбны план базавай школы распрацоўваецца Установай адукацыі на аснове Тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зацвярджаецца кіраўніком Установы адукацыі і ўзгадняецца з упраўленнем адукацыі Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта.

Вучэбны план дашкольнай адукацыі распрацоўваецца Установай адукацыі на аснове Тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і зацвярджаецца кіраўніком Установы адукацыі.

4.12. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйныя мерапрыемствы, а таксама выхаваўчая работа з вучнямі ў пазаўрочны час арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага тыдня, які ўключае ў сябе пяцідзённы вучэбны тыдзень і шосты школьны дзень.

У рэжыме шасцідзённага тыдня могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі ў V-IX класаў У шосты школьны дзень праводзяцца мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхавання, у тым ліку спартыўна-масавыя, турыстычныя мерапрыемствы, экскурсіі.

Выхаванне ажыццяўляецца на занятках, вучэбных занятках і ў працэсе выхаваўчай работы ў пазаўрочны час. Выхаваўчая работа з навучэнцамі ажыццяўляецца педагагічнымі работнікамі, у тым ліку выконваючымі функцыі класнага кіраўніка.

4.13. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, групах (пры дзяленні класа на групы) або індывідуальна. Парадак дзялення класаў на групы вызначаецца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

Адукацыйны працэс арганізуецца індывідуальна ў выпадках, калі гэта прадугледжана вучэбна-праграмнай дакументацыяй адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама на падставе рашэння кіраўніка Установы адукацыі ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам. Парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна вызначаецца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

4.14. Вывучэнне вучэбных прадметаў ва Установе адукацыі ажыццяўляецца на базавым і павышаным узроўні.

 На II ступені агульнай сярэдняй адукацыі арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі можа быць заснавана на дыферэнцыяцыі іх зместу з улікам адукацыйных патрабаванняў і інтарэсаў, якія прадугледжваюць вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні.

4.15. Вучні па медыцынскіх і іншых паказчыках могуць быць вызвалены ад вывучэння асобных прадметаў. Пералік захворванняў, якія з’яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення вучняў ад вывучэння асобных прадметаў, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Іншыя падставы для вызвалення вучняў ад вывучэння асобных вучэбных прадметаў устанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.16. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца гульня, занятак, вучэбны занятак. Да вучэбных заняткаў адносіцца ўрок, назіранне, экскурсія і іншыя вучэбныя заняткі. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, карэкцыйныя заняткі, грамадска карысная праца.

4.17. Навучанне ва Установе адукацыі ажыццяўляецца на беларускай мове. Вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мовы (англійскай) ва Установе адукацыі з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, для якіх вывучаемыя мовы вызначаюцца нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.18. Ва Установе адукацыі могуць рэалізоўвацца адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграма выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, могуць стварацца ўмовы для арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу з мэтай падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву або спартсменаў высокага класа.

4.19. Для навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць Установу адукацыі, ствараюцца ўмовы для засваення зместу адукацыйных праграм дашкольнай  і агульнай сярэдняй адукацыі дома.

Пералік медыцынскіх паказчыкаў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

4.20. Ва Установе адукацыі пры арганізацыі інтэграванага навучання і выхавання могуць стварацца спецыяльныя класы (групы), класы (групы) інтэграванага навучання і выхавання для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

Арганізацыя і функцыянаванне пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, спецыяльных класаў, класаў інтэграванага навучання і выхавання для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

4.21. Перавод (накірунак) навучэнцаў у спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы (школы-інтэрнаты) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама ў спецыяльныя класы (групы) для такіх дзяцей і класы (групы) інтэграванага навучання і выхавання ажыццяўляецца са згоды іх законных прадстаўнікоў на падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

4.22. Вучні пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі праходзяць бягучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю па вучэбных прадметах.

Крытэрыі ацэнкі паводзін вучняў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і выражаюцца наступнымі характарыстыкамі: “прыкладныя”, “здавальняючыя”, “нездавальняючыя”.

4.23. Для аказання дапамогі сям’і ў навучанні і выхаванні вучняў, развіцці ў іх творчых здольнасцей ва Установе адукацыі могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для вучняў І-ІХ класаў, палажэнне аб якіх зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.24. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам, які зацвярджаецца кіраўніком Установы адукацыі. Пачатак заняткаў, працягласць перапынкаў паміж заняткамі зацвярджаецца кіраўніком Установы адукацыі ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі і нормамі.

4.25. Арганізацыйна-выхаваўчая работа ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання, якія зацвярджаюцца ва Установе адукацыі.

4.26. Установа адукацыі стварае неабходныя ўмовы для харчавання навучэнцаў. Арганізацыя харчавання навучэнцаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам:

4.26.1. Харчаванне арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых нормах харчавання і грашовых нормаў расходаў на харчаванне для адпаведных катэгорый навучэнцаў. Пры неабходнасці арганізуецца дыетычнае (ашчаджальнае) харчаванне. Нормы харчавання, грашовыя нормы расходаў на харчаванне зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважаным iм органам.

4.26.2. Навучэнцы забяспечваюцца харчаваннем за кошт сродкаў законных прадстаўнікоў навучэнцаў, сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, іншых крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.

4.27. Карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі навучэнцамі ва Установе адукацыі можа быць платнае і бясплатнае. Размер платы і парадак яе ўзымання ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь. Бясплатнае карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі вызначана Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Для навучэнцаў са шматдзетных сем’яў плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі зніжаецца на 50 працэнтаў ад устаноўленай платы.

4.28. Установа адукацыі пры ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці стварае ўмовы для забеспячэння аховы жыцця і здароўя навучэнцаў у адпаведнасці з актамі заканадаўства. Медыцынскае абслугоўванне ва Установе адукацыі ажыццяўляецца медыцынскім персаналам установы аховы здароўя “Навагрудская цэнтральная раённая бальніца”.

4.29. Выяўленне і ўлік дзяцей, якія прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзяцей, прызнаных патрабуючымі дзяржаўнай абароны, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

4.30. Транспартнае забеспячэнне навучэнцаў уключае ў сябе прадстаўленне ім льгот пры праездзе транспартам агульнага карыстання ў адпаведнасці з актамі заканадаўства, а таксама арганізацыю іх бясплатнай перавозкі ў выпадках, якія прадугледжаны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Парадак арганізацыі бясплатнай перавозкі навучэнцаў устанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

4.31. З мэтай выяўлення і развіцця зацікаўленасці і здольнасцяў навучэнцаў, правядзення псіхалагічных кансультацый для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ствараецца сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба. Педагог-псіхолаг і педагог сацыяльны ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.32. Працоўная дзейнасць навучэнцаў можа ўключаць грамадска карысную працу, сферу сацыяльнай дапамогі, другасную занятасць на базе Установы адукацыі (па ўзгадненні з раённым цэнтрам занятасці насельніцтва) і часовае працаўладкаванне ў канікулярны час.

Часовае працаўладкаванне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

4.33. Правы і абавязкі установы адукацыі:

4.33.1. Установа адукацыі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства мае права:

ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

фарміраваць структуру і штатны расклад установы адукацыі;

ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;

удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі;

ажыццяўляць праверку сапраўднасці дакументаў аб адукацыі пры прыёме асоб для атрымання адукацыі і пры наяўнасці сумненняў у іх сапраўднасці накіроўваць запыты ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб пацверджанні факту іх выдачы;

уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб’яднанняў некамерцыйных арганізацый;

ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі;

мець іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства і дадзеным Статутам.

4.33.2. Установа адукацыі абавязана забяспечваць:

якасць адукацыі;

распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адпаведнай адукацыі, яго ўдасканаленне;

падбор, прыём на працу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

захаванне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў;

стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;

распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў, правілаў унутранага працоўнага распарадку Установы адукацыі;

маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў Установы адукацыі;

меры сацыяльнай абароны навучэнцаў;

стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі навучэнцам;

азнаямленне асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх) пры залічэнні ва Установу адукацыі з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, сапраўдным Статутам, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а па іх патрабаванні і з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

патранат асоб с асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на працягу двух гадоў пасля атрымання адукацыі ва Установе адукацыі ў адпаведнасці з Палажэннем аб патранаце асоб с асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;

садзеянне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.

Установа адукацыі абавязана пацвярджаць сваю дзяржаўную акрэдытацыю ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі заканадаўчымі актамі.

Іншыя правы і абавязкі Установы адукацыі ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства і Статутам установы адукацыі.

4.34. Правы i абавязкi навучэнцаў:

4.34.1. Правы навучэнцаў на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

перавод у іншую ўстанову адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы, у парадку, якi ўстанаўлiваецца Урадам Рэспублiкi Беларусь;

навучанне і выхаванне ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў межах зместу адукацыйнай праграмы па індывідуальным вучэбным плане, індывідуальнай вучэбнай праграме ў выпадках, якія прадугледжаны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;

павагу чалавечай годнасці, ахову ад усіх форм фізічнага і псіхічнага насілля, зняважання асобы, ахову жыцця здароўя ў час адукацыйнага працэсу;

карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;

канікулы;

атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;

бясплатнае карыстанне бібліотекай, вучэбнай, вытворчай, навуковай базай, фізкультурна-спартыўнымі збудаваннямі Установы адукацыі;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Установы адукацыі;

заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

удзел у кіраванні Установай адукацыі;

удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, семінарах, святах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай і культурнай дзейнасці;

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, сапраўдным Статутам, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для вучняў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

удзел у маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству.

Іншыя правы навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам, а таксама лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.

4.34.2. Абавязкi навучэнцаў:

добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

клапаціцца пра сваё здароўе, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

выконваць патрабаванні дадзенага Статута, правілаў унутранага распарадку для вучняў;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

не дапускаць дзеянняў, якія супярэчаць другім удзельнікам адукацыйнага працэсу выконваць іх абавязкі і рэалізоўваць іх права ў сферы адукацыі;

беражліва адносіцца да маёмасці Установы адукацыі;

наведваць Установу адукацыі ў адзенні, якое адпавядае дзелавому стылю.

Іншыя абавязкi навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Дзяржаўным школьным стандартам, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі.

4.35. Падставамі для прыцягнення навучэнца да дысцыплінарнай адказнасці з’яўляюцца супрацьпраўнае, вiноўнае (наўмыснае або па неасцярожнасці) невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго актамі заканадаўства, устаноўленымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі (дысцыплінарная правіннасць), у выглядзе наступных дзеянняў (бяздзейнасці):

спазнення або няяўкі без уважлівых прычын на вучэбныя заняткі, іншыя формы арганізацыі адукацыйнага працэсу;

парушэння дысцыпліны;

невыканання без уважлівых прычын патрабавання педагагічнага работніка, заснаванага на акце заканадаўства;

зневажэння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;

псавання будынкаў, збудаванняў, абсталявання або іншай маёмасці Установы адукацыі;

невыканання (парушэння) патрабаванняў заканадаўства аб ахове здароўя, пажарнай бяспекі;

распіцця алкагольных напояў, слабаалкагольных напояў, піва, ужывання наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў у будынках і на тэрыторыі Установы адукацыі альбо з’яўлення ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення;

курэння (ужывання) тытунёвых вырабаў, выкарыстання электронных сістэм курэння, сістэм для ўжывання тытуню ў  памяшканнях і на тэрыторыі ўстановы адукацыі;

іншых супрацьпраўных дзеянняў (бяздзейнасці).

Не прызнаецца дысцыплінарнай правіннасцю дзеянне, якое адпавядае крытэрыям, названым у дадзеным пункце, здзейсненае навучэнцам з ліку асоб з цяжкімі або шматлікімі фізічнымі або псіхічнымі парушэннямі.

За здзяйсненне навучэнцам дысцыплінарнай правіннасці ўстанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выражаецца ў прымяненні да яго мер дысцыплінарнага спагнання: заўвага, выгавар.

Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягваюцца навучэнцы, якія дасягнулі да моманту здзяйснення дысцыплінарнай правіннасці ўзросту чатырнаццаці гадоў, а навучэнцы з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – сямнаццаці гадоў.

Да навучэнца, які здзейсніў дысцыплінарную правіннасць і які не дасягнуў да моманту яго здзяйснення ўзросту, з якога настае дысцыплінарная адказнасць, а таксама да навучэнца з ліку асоб з цяжкімі або множнымі фізічнымі або псіхічнымі парушэннямі, які здзейсніў дысцыплінарную правіннасць, могуць прымяняцца меры педагагічнага ўздзеяння (гутарка, абмеркаванне на педагагічным савеце і іншыя меры педагагічнага ўздзеяння), якія не супярэчаць заканадаўству.

Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць кіраўніку Установы адукацыі. Пры выбары меры дысцыплінарнага спагнання павінны ўлічвацца цяжар дысцыплінарнай правіннасці, прычыны і абставіны, пры якіх яна здзейснена, папярэднія паводзіны навучэнца.

4.36. Законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў з’яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі), апекуны.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў прадстаўляюць правы і законныя інтарэсы непаўналетніх навучэнцаў у грамадскіх адносінах у сферы адукацыі без спецыяльных паўнамоцтваў.

4.37. Асноўныя правы і абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў:

4.37.1. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць права на:

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі Установы адукацыі, дадзеным Статутам, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

удзел у кіраванні Установай адукацыі;

абарону правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў;

атрыманне інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу;

атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць іншыя правы ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

4.37.2. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў абавязаны:

забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

забяспечваць выкананне навучэнцамі, законнымі прадстаўнікамі якіх яны з’яўляюцца, патрабаванняў дадзенага Статута, правілаў унутранага распарадку для вучняў.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў могуць мець іншыя абавязкі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

4.38. Да работнікаў Установы адукацыi адносяцца педагагічныя работнікі, а таксама іншыя работнікі, якія ажыццяўляюць адміністратыўна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі.

4.39. Асноўныя правы і абавязкі педагагічных работнікаў:

4.39.1. Педагагічныя работнікі маюць права на:

абарону прафесійнага гонару і годнасці;

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;

удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Установы адукацыі;

удзел у кіраванні Установай адукацыі;

павышэнне кваліфікацыі;

маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, якiя вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

Іншыя правы педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, а таксама працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

4.39.2. Педагагічныя работнікі абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;

выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на працу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, якi ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

4.40. Дзяржаўны і грамадскі статус педагагічнага работніка вызначае, што педагагічны работнік з’яўляецца ўзорам прафесіяналізму і бездакорнай рэпутацыі. Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу абавязаны паважаць гонар і годнасць педагагічных работнікаў.

У сваёй дзейнасці педагагічныя работнікі павінны кіравацца наступнымі правіламі:

рэалізоўваць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі;

будаваць працу на аснове безумоўнай узаемнай павагі годнасці навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, калег;

добрасумленна і якасна выконваць прафесійныя абавязкі, пастаянна ўдасканальваць свой прафесіяналізм;

фарміраваць у навучэнцаў духоўна-маральныя каштоўнасці, грамадзянскасць, патрыятызм, імкненне да здаровага ладу жыцця;

быць сумленным, шчырым, справядлівым і адкрытым для зносін;

праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць, пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах;

у рамках заканадаўства захоўваць тайну асабіста даверанай інфармацыі;

спрыяць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і педагагічным калектыве;

выконваць этычныя прынцыпы і нормы ў медыяпрасторы;

знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статусу педагагічнага работніка.

Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы адукацыі, а таксама іх працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для прымушэння навучэнцаў да дзеянняў, якiя супярэчаць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i заканадаўству.

4.41. Правы і абавязкі іншых работнікаў установы адукацыі ўстанаўліваюцца актамі заканадаўства, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі  прававымі актамі ўстановы адукацыі, заключанамі з імі працоўнымі дагаворамі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

 

ГЛАВА 5. КРЫНІЦЫ І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ МАЁМАСЦІ. ФІНАНСАВАЯ І ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

 

5.1. Маёмасць Установы адукацыі знаходзіцца ва ўласнасці заснавальніка і належыць установе адукацыі на праве аператыўнага кіравання.

Валоданне, карыстанне і распараджэнне гэтай маёмасцю Установа адукацыі ажыццяўляе ў межах, якiя вызначаюцца заканадаўствам.

5.2. Маёмасць Установы адукацыі складаюць асноўныя фонды і абаротныя сродкі, іншыя каштоўнасці, кошт якіх адлюстроўваецца ў самастойным балансе Установы адукацыі.

5.3. Маёмасць Установы адукацыі з’яўляецца недзялімай і не можа быць размеркавана па ўкладах (долях, паях), у тым ліку паміж работнікамі Установы адукацыі.

5.4. Установа адукацыі не мае права без згоды ўласніка адчужаць або іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых ёй па каштарысе.

5.5. Матэрыяльна-тэхнічная база Установы адукацыі фарміруецца па дзеючых нарматывах, з улікам забеспячэння атрымання дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, тыпу ўстановы адукацыі і формаў навучання.

5.6. Фінансаванне Установы адукацыі ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту на аснове дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансавання, вызначаных у разліку на аднаго навучэнца для дадзенага тыпу і віду ўстановы адукацыі. Прыцягненне ўстановай адукацыі дадатковых сродкаў не цягне за сабой зніжэння нарматываў і памераў яе фінансавання з бюджэту.

5.7. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказання платных паслуг, паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы адукацыі, улічваюцца і выдаткоўваюцца па каштарысах, якія зацвярджаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5.8. Дадатковымі крыніцамі фінансавання Установы адукацыі з’яўляюцца:

даходы, атрыманыя ад рэалізацыі прадукцыі, выканання работ і аказання паслуг, арэнды памяшканняў;

добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб;

сродкі апякунскага савета;

іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5.9. Установа адукацыі можа ажыццяўляць платную адукацыйную дзейнасць па аказанні дадатковых адукацыйных паслуг, нефінансуемых з бюджэту.

5.10. Кошт дадатковых адукацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам з улікам эканамічна абгрунтаваных выдаткаў і зацвярджаецца кіраўніком Установы адукацыі.

5.11. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы адукацыі ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых у выніку аказання платных паслуг, рэалізацыі прадукцыі і паслуг насельніцтву, добраахвотных ахвяраванняў арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

5.12. Работнікі Установы адукацыі і навучэнцы абавязаны беражліва ставіцца да будынкаў, збудаванняў, абсталявання і іншай маёмасці Установы адукацыі, выкарыстанне якой павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з прызначэннем маёмасці, санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

 

ГЛАВА 6. ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫI. СТРУКТУРА І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ОРГАНАЎ КІРАВАННЯ І САМАКІРАВАННЯ

 

6.1. Кіраванне Установай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.

6.2. Да выключнай кампетэнцыі заснавальніка адносіцца:

прыняцце рашэння аб стварэнні, рэарганізацыі і ліквідацыі Установы адукацыі;

зацвярджэнне Статута ўстановы адукацыі, змяненняў або дапаўненняў, што ўносяцца ў Статут установы адукацыі;

вызначэнне прадмета, мэт і задач дзейнасці Установы адукацыі;

прызначэнне на пасаду і вызваленне ад пасады кіраўніка Установы адукацыі, заключэнне, змяненне, спыненне працоўнага дагавора (кантракта) з кіраўніком Установы адукацыі;

ажыццяўленне функцый кантролю за выкарыстаннем і захаванасцю маёмасці.

Заснавальнік рэалізуе іншыя правы і абавязкі, устаноўленыя заканадаўствам і дадзеным Статутам.

6.3. Заснавальнік Установы адукацыі забяспечвае абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы адукацыі.

6.4. Непасрэднае кіраўніцтва Установай адукацыі ажыццяўляе яго кіраўнік, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады заснавальнікам.

6.5. Кіраўнік Установы адукацыі:

дзейнічае ад імя Установы адукацыі без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі яе дзейнасці;

выдае загады, заключае дагаворы, выдае даверанасці, адкрывае рахункі ў банках у межах сваёй кампетэнцыі;

арганізуе кіраванне вучэбнай, выхаваўчай, навукова-метадычнай працай супрацоўнікаў Установы адукацыі;

кіруе работай па інтэграцыі Установы адукацыі ў міжнародную адукацыйную і навуковую супольнасць;

зацвярджае структуру i штатны расклад у межах устаноўленай колькасці і расходаў на ўтрыманне;

ажыццяўляе прыём і звальненне работнікаў па ўзгадненні з упраўленнем адукацыі Навагрудскага райвыканкама, зацвярджае іх службовыя інструкцыі;

рэалізуе іншыя паўнамоцтвы, устаноўленыя актамі заканадаўства і дадзеным Статутам.

6.6. Кіраўнік Установы адукацыі ў дзейнасці па кіраванні Установай адукацыі ўзаемадзейнічае з органамі самакіравання Установы адукацыі.

6.7. Асноўным органам самакіравання Установы адукацыі з’яўляецца педагагічны савет, асноўнай задачай якога з’яўляецца вызначэнне шляхоў рэалізацыі абранага зместу адукацыі (вучэбных планаў, праграм, падручнікаў і іншае) і павышэння метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў.

Узначальвае педагагічны савет кіраўнік Установы адукацыі. У склад педагагічнага савета ўваходзяць усе педагагічныя работнікі Установы адукацыі.

Дзейнасць педагагiчнага савета ажыццяўляецца ў парадку, якi вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублікі Беларусь.

6.8. Ва Установе адукацыі могуць стварацца іншыя органы самакіравання: метадычны савет, апякунскі савет, бацькоўскі камітэт. Палажэнні аб педагагічным савеце, апякунскім савеце, бацькоўскім камітэце Установы адукацыі зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6.9. Усе органы самакіравання Установы адукацыі ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з актамі заканадаўства, Статутам Установы адукацыi.

6.10. Ва Установе адукацыі могуць стварацца педагагічныя і маладзёжныя арганізацыі, аб’яднанні і клубы па інтарэсах, якія садзейнічаюць удасканаленню адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў. Іх дзейнасць  ажыццяўляецца ў адпаведнасці з лакальнымі палажэннямі, якія не павінны супярэчыць дзеючаму заканадаўству і Статуту Установы адукацыі.

 

ГЛАВА 7. УЛІК, СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ І ПАРАДАК КАНТРОЛЮ ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

 

7.1. Установа адукацыі ажыццяўляе аператыўны і бухгалтарскі ўлік вынікаў сваёй дзейнасці, прадстаўляе статыстычную і іншую справаздачнасць ва ўстаноўленым парадку, а таксама аператыўную інфармацыю аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці заснавальніку.

7.2. За непрадстаўленне і (або) скажэнне справаздачнасці, парушэнне тэрмінаў яе прадстаўлення службовыя асобы Установы адукацыі нясуць устаноўленую заканадаўствам адказнасць.

7.3. Кантроль за дзейнасцю Установы адукацыі ажыццяўляецца заснавальнікам і ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі.

Рэвізіі фінансава-гаспадарчай дзейнасці Установы адукацыі праводзяцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

7.4. Дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя ажыццяўляць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, ажыццяўляюць дзейнасць па праверцы адпаведнасці адукацыі адукацыйнаму стандарту, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм, адукацыйнай дзейнасці патрабаванням заканадаўства.

7.5. Збор, апрацоўку, аналіз і сістэматызацыя інфармацыі па пытаннях  сферы адукацыі ажыццяўляецца згодна Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі з улікам абмежаванняў, якія ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.

7.6. Установа адукацыі можа ажыццяўляць комплексны аналіз адукацыйнай дзейнасці, які ўключае самаправерку, самаацэнку адукацыйнай дзейнасці (самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі). Парадак і перыядычнасць правядзення самакантролю за забеспячэннем якасці адукацыі вызначаюцца кіраўніком Установы адукацыі.

 

ГЛАВА 8. МIЖНАРОДНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫI

 

8.1. Установа адукацыі можа ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў адпаведнасці з актамі заканадаўства на прынцыпах незалежнасці, роўнасці, узаемнай выгады і павагі на аснове міжнародных пагадненняў і дамоваў у галіне адукацыі і не павінна наносіць шкоду суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, нацыянальнай бяспецы і інтарэсам асобы, грамадства і дзяржавы.

 

ГЛАВА 9. РЭАРГАНІЗАЦЫЯ І ЛІКВІДАЦЫЯ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

 

9.1. Рэарганізацыя і ліквідацыя Установы адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

9.2. Рашэнне аб змяненні віду, рэарганізацыі, ліквідацыі Установы адукацыі прымаецца заснавальнікам на падставе ацэнкі наступстваў прынятых такіх рашэнняў з улікам колькасці асоб, якія падлягаюць навучанню і выхаванню на ўзроўні дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі на гэтай тэрыторыі.

9.3. У выпадку спынення дзейнасці, рэарганізацыі Установы адукацыі пры адсутнасці магчымасці працягваць адукацыйныя адносіны, анулявання, спынення дзеяння спецыяльнага дазволу на адукацыйную дзейнасць Установы адукацыі (па яго адасобленым падраздзяленням, у адносінах да адной або некалькіх работ і (або) паслуг, якія складаюць адукацыйную дзейнасць) заснавальнік прымае меры па пераводзе навучэнцаў з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, які ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.

 

ГЛАВА 10. ПАРАДАК УНЯСЕННЯ ЗМЯНЕННЯЎ I (АБО) ДАПАЎНЕННЯЎ У СТАТУТ

 

10.1. Змяненні і (або) дапаўненні ў Статут уносяцца ў парадку і на ўмовах, устаноўленых дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання.

10.2. Змяненнi i (або) дапаўненнi, якiя ўносяцца ў Статут Установы адукацыі, лічацца зарэгістраванымі з даты прастаўлення штампа на такіх зменах і (або) дапаўненнях і ўнясення запісу аб іх дзяржаўнай рэгістрацыі ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб.