Справаздача аб рабоце апякунскага савета

Справаздача аб рабоце апякунскага савета

Дзяржаўнай установы адукацыі

«Ладзеніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад –

базавая школа»

за 2021/2022 навучальны год

        Апякунскі савет дзяржаўнай установы адукацыі “Ладзеніцкі ВПК дзіцячы сад- базавая школа” з'яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і створаны для садзейнічання ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі.

Прававой асновай стварэння і дзейнасці апякунскага савета з'яўляліся Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.08.2018 № 634 “Аб дзейнасці апякунскіх саветаў, бацькоўскіх камітэтаў ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі”, загад Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 28.08.2018 № 239 “Аб дзейнасці апякунскіх саветаў, бацькоўскіх камітэтаў ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі”, Статут установы адукацыі, Палажэнне аб апякунскім савеце дзяржаўнай установы адукацыі “Ладзеніцкі ВПК дзіцячы сад – базавая школа”.

На першым у 2021/2022 навучальным годзе пасяджэнні апякунскага савета школы большасцю галасоў быў зацверджаны персанальны склад апякунскага савета, быў абраны старшыня, сакратар, зацверджаны план дзейнасці апякунскага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Ладзеніцкі ВПК дзіцячы сад – базавая школа”.

На працягу 2021/2022 навучальнага года апякунскі савет прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі адукацыйнага працэсу, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы школы. У склад апякунскага савета ўваходзіла 11 чалавек.

Прыярытэтнымі напрамкамі работы апякунскага савета ў мінулым навучальным годзе былі:

- садзейнічанне стварэнню бяспечных умоў навучання і выхавання дзяцей у школе;

- садзейнічанне ўдасканаленню матэрыяльна-тэхнічнай базы школы, добраўпарадкаванню яе памяшканняў і тэрыторыі.

Пасяджэнні апякунскага савета праводзіліся адзін раз у квартал, на іх разглядаліся перспектывы фінансавых укладанняў, што абавязкова фіксавалася ў пратаколах. Пры ўзнікненні неадкладных пытанняў савет збіраўся пазапланава.

Апякунскі савет у ДУА “Ладзеніцкі ВПК дзіцячы сад – базавая школа” на працягу 2021/2022 навучальнага года дзейнічаў на аснове прынцыпаў добраахвотнасці членства, раўнапраўя членаў апякунскага савета, калегіяльнасці кіраўніцтва, галоснасці прымаемых рашэнняў. Рашэнні, прынятыя апякунскім саветам насілі кансультатыўны і рэкамендацыйны характар. Выкананне членамі апякунскага савета сваіх функцый ажыццяўлялася выключна на бязвыплатнай аснове. Членамі апякунскага выконваліся патрабаванні Палажэння аб апякунскім савеце, выконваліся палажэнні Статута ўстановы адукацыі, выконваліся рашэнні апякунскага савета.

На працягу 2021/2022 навучальнага года праведзена чатыры пасяджэнні апякунскага савета, на якіх разглядаліся пытанні партнёрства школы і сям'і па папярэджанні асацыяльных паводзін выхаванцаў і ўдасканалення прафілактычнай работы, добраўпарадкавання школьнай тэрыторыі, рамонту кабінетаў, арганізацыі гарачага харчавання дзяцей, знешняга выгляду навучэнцаў, правядзенні навагодніх свят, наяўнасці ў навучэнцаў святлоадбівальных элементаў, дэлегіраванні дзяцей на раённую дабрачынную акцыю, правядзенні летняй аздараўленчай кампаніі, размеркаванні сродкаў, якія паступілі на спецрахунак, правядзенні рамонтных работ у летні перыяд.

Фінансавыя сродкі апякунскага савета фармаваліся з добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, якія залічваліся на разліковы рахунак, і выкарыстоўваліся па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета на:

- умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы;

- удасканаленне арганізацыі харчавання навучэнцаў;

-правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў;

- іншыя мэты, не забароненыя заканадаўствам.

Бацькоўская дапамога аказвалася толькі на добраахвотнай аснове. Пералік сродкаў ажыццяўляўся на разліковы рахунак: BY45 AKBB 3632 5210 0005 2420 0000 в ЦБУ 416 г.Навагрудак, ОАО "Беларусбанк" філіяла 413 г.Ліда

Пры непасрэдным удзеле апякунскага савета ўдалося вырашыць некаторыя важныя ўнутрыгаспадарчыя пытанні:

- нарыхтавана бульба для харчавання навучэнцаў школы (1400кг);

- набыты прыбіральны інтвентар на суму 36 руб.,

-былі закуплены цукеркі і навагоднія сувеніры для правядзення навагодніх свят навучэнцаў на суму 23рублі

-сабрана школьных канцылярскіх тавараў для ўдзелу ў акцыі "Нашы дзеці" на суму 21 рубель.

- набыта фарба для афарбоўкі падлог у кабінетах і рэкрэацыях школы на суму 198 рублёў;

- набыта фарба, шпаклеўка, грунтоўка для рамонту сцен у кабінеце педагога-арганізатара на суму 79 рублёў;

- набыты папяровыя ручнікі, сурвэткі для навучэнцаў на суму 26 рублёў;

- набыты 20 камплектаў пасцельнай бялізны ў школьны аздараўленчы лагер на суму 480 рублёў

На апошнім пасяджэнні апякунскага савета быў дадзены аналіз працы за 2021/2022 навучальны год. Дзейнасць апякунскага савета дазволіла палепшыць матэрыяльную базу Ладзеніцкага сада-базавай школы, прыцягнуць дадатковыя рэсурсы для забеспячэння дзейнасці і развіцця школы, палепшыць умовы навучання навучэнцаў.

Выбудоўванне ўзаемадзеяння апякунскага савета з педагагічным калектывам школы вельмі важная. Ад пазіцыі педагогаў, ад іх адносін да дзейнасці апякунскага савета залежыць многае. За час сумеснай працы апякунскага савета і адміністрацыі школы ўдалося сфарміраваць адносіны супрацоўніцтва з бацькоўскай грамадскасцю, што, безумоўна, з'яўляецца спрыяльнай асновай для сумеснай дзейнасці. Адміністрацыя школы заўсёды запрашаелася і прысутнічала на пасяджэннях апякунскага савета. Надзвычай важныя непасрэдныя сустрэчы з педагогамі, якія звычайна адбываліся на агульнашкольных бацькоўскіх сходах, індывідуальных сустрэчах, гутарках.

Сустрэчы з бацькамі праводзіліся часта, іх мэта - інфармаванне і прыцягненне да сумеснай працы. Практычна ні адзін бацькоўскі сход у школе не праходзіў без удзелу прадстаўнікоў апякунскага савета, якія імкнуцца павысіць зацікаўленасць бацькоў у вырашэнні праблем школьнага жыцця, прыцягнуць да ўдзелу ў ёй. Праца апякунскага савета патрабуе значных часавых выдаткаў, але яна прыносіць вынік. На сённяшні дзень у кожным класным калектыве ў апякунскага савета ёсць свая апора і падтрымка-актыўныя, неабыякавыя бацькі.

Безумоўна, праблемы, памылкі ў нашай працы непазбежныя. Але галоўнае - гэта працаваць узгоднена, пры ўзаемнай падтрымцы і разуменні інтарэсаў кожнага боку: і школы, і бацькоўскай грамадскасці, і грамадства ў цэлым, а перш за ўсё інтарэсаў дзіцяці.