Свята акцябрат

24.11.2022

Ва ўрачыстай абстаноўцы прайшоў сёння прыём другакласнікаў у акцябраты. Гасцямі свята сталі піянеры піянерскай дружыны імя Віктара Валчэцкага, адміністрацыя ўстановы і настаўнікі. Рабяты прайшлі выпрабаванне, далі ўрачыстае абяцанне і атрымалі акцябрацкія зорачкі - сімвал акцябрат БРПА. Са словамі віншавання да акцябрат звярнуліся намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Святлана Віктараўна Высоцкая і настаўніца другога класа Ірына Міхайлаўна Пікта. Яны далі наказ акцябратам быць чэснымі, дружнымі, актыўнымі, дысцыплінаванымі і справядлівымі, любіць сваю Радзіму, бацькоў, настаўнікаў, наш беларускі народ, быць гатовымі прыняць і працягнуць традыцыі і гісторыю Піянерыі.