Дзень інтэлектуалаў

21.11.2022

Нішто не перашкаджае чалавеку заўтра стаць разумнейшым, чым ён быў учора. У гэтым упэўніліся 21 лістапада вучні 3 класа, якія прынялі ўдзел у інтэлектулаьнай гульні "Слабае звяно". Пытанні гульні былі накіраваны не толькі на развіццё інтэлектуальных здольнасцей, але і на абуджэнне ў дзяцей цікавасці да гісторыі, этнаграфіі Беларусі, выхоўванне пачуццяў любові і павагі да спадчыны роднага краю. У выніку перамогу атрымаў Кручкоў Расціслаў. Віншуем!!! Таксама ў гэты дзень адбыліся спаборніцтвы па “Шашках”. Тут перамогу атрымаў  Дзямешка Максім.

Добразычлівая атмасфера, згуртаванасць каманды, дух суперніцтва і добры настрой сталі галоўнымі атрыбутамі гульняў.