Школьная субота: " У госці да суседзяў"

19.11.2022

У суботу 19 лістапада ў школе было шматлюдна. Мерапрыемствы, што прайшлі ў гэты дзень, былі рознапланавымі і задаволілі інтарэсы школьнікаў рознага ўзросту.

У спартыўнай зале прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе, якія былі арганізаваны напярэдадні чарговага Чэмпіянату свету па футболе ў Катары. У спаборніцтвах прынялі ўдзел дзве каманды "Мессі" і "Раналду". З лікам 4:1 перамагла каманда "Раналду". Віншуем пераможцаў!

У школьным музеі дзеці змаглі стаць удзельнікамі тэматычнай экскурсіі "Генацыд беларускага народа", якую правяла член савета музея вучаніца 8 класа Гадрок Сюзана.

Самыя малодшыя наведвальнікі сталі ўдзельнікамі мастацкага вернісажу "Любімыя героі казак", што прайшоў у школьным інфармацыйна-бібліятэчным цэнтры.

А на базе сельскага клуба была арганізавана пазнавальная гульнявая праграма "Падарожжа па Карэі" ў рамках паседжання дзіцячага аматарскага клуба "Садружнасць". Дырэктар клуба Тамара Гагікаўна Аўчыннікава пазнаёміла прысутных з элементамі культуры карэйскага народа. А кульмінацыйным момантам мерапрыемства стаў майстар-клас па прыгатаванні блюд карэйскай кухні. Напрыканцы прайшла дэгустацыя прыгатаваных блюд. Ммм... Смаката!

Школьная субота ўдалася на славу! Кожны прысутны знайшоў сабе справу па душы.