Добрыя справы працягваюцца#валанцёры Гродзеншчыны

17.11.2022

З 14 лістапада юныя валанцёры ўстановы праводзяць чарговае мерапрыемства "Здавайся" ў рамках абласной экалагічнай акцыі "Рэальная справа".

З мэтай прыцягнення большай колькасці вучняў да ўдзелу ў акцыі па зборы макулатуры "ветразеўцы" арганізавалі выступленне агітбрыгады ў кожным класным калектыве пачатковага звяна. Валанцёры растлумачылі навучэнцам значэнне правядзення гэтай справы, адказалі на пытанні "Што такое макулатура?", "Якія прадметы і матэрыялы можна збіраць, якія з іх не падлягаюць пераапрацоўцы".

Яны засяродзілі ўвагу пачаткоўцаў на колеры спецыяльнага кантэйнера для збору макулатуры, уручылі інфармацыйныя буклеты па гэтай тэме, падрыхтаваныя членамі савета бібліятэкі ўстановы для азнаямлення бацькоўскай грамадскасці і іншых членаў іх сем'яў. Камандзіры акцябрацкіх груп атрымалі ад валанцёраў скрынкі для збору макулатуры ў класных кабінетах. Юныя эколагі вырашылі падлічыць, колькі ж кілаграмаў макулатуры можна назбіраць у школе за адзін вучэбны тыдзень.

Вучні, тэрмінова далучайцеся! Зробім нашу планету чыстай!