Харчаванне

Кошт харчавання ў 2022/2023 навучальным годзе

Аднаразавае (абед):

6-10 гадоў - 1 руб. 69 кап.

11-18 гадоў - 1 руб. 96 кап.

Аднаразавае (полудзень ГПД/платнае):

6-10 гадоў - 1 руб. 13 кап. (кошт прыкладны, аплата па факце)

 

Двухразавае (абед+падвячорак ГПД):

6-10 гадоў - 2 руб. 82 кап.

11-18 гадоў - 3 руб. 26 кап.

 

Трохразавае (сняданак+абед+падвячорак):

дзіцячы сад - 4 руб. 24 кап.

яслі-сад - 3 руб. 26 кап.

 

ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ БАЦЬКОЎ

АБ АРГАНІЗАЦЫІ ДЫЕТЫЧНАГА ХАРЧАВАННЯ

навучэнцаў ДУА «Ладзеніцкая базавая школа» ў 2022/2023 навучальным годзе

Паважаныя бацькі! Калі вашаму дзіцяці паказана па медыцынскіх паказчыках дыетычнае харчаванне, вам неабходна прадаставіць ва ўстанову адукацыі (вашаму класнаму кіраўніку, дырэктару установы Быту В.В. або адказнаму за харчаванне Пікта І.М.) медыцынскую даведку аб неабходнасці арганізацыі дыетычнага харчавання з пералікам прадуктаў, выключаных з рацыёна вашага дзіцяці.

Нарматыўныя дакументы

Інфармацыя аб арганізацыі харчавання ў 2022/2023 навучальным годзе

 

   Ахоп гарачым харчаваннем навучэнцаў, якія наведваюць установу адукацыі, складае 100%.

    Усе вучні ўстановы забяспечаны бясплатным гарачым харчаванне на аснове загада дырэктара ўстановы ад 31.08.2022 года №108 “Аб арганізацыі харчавання”. Бясплатнае аднаразавае харчаванне атрымліваюць 30 вучняў (11 вучняў 6-10 гадоў, 19 вучняў 11-13 гадоў), двухразавае харчаванне - 22 вучні са шматдзетных сем’яў, якія наведваюць групу падоўжанага дня і знаходзяцца ва ўстанове больш за 6, але менш за 8 гадзін. Аформлены неабходныя пацвярджальныя дакументы. 11 вучняў, якія наведваюць ГПД, дадаткова атрымліваюць полудзень за бацькоўскую плату. Аплата праходзіць праз адзіную рэспубліканскую электронную сістэму. Улік плацяжоў праводзіцца на платформе znaj.by/ipay

КАНТРОЛЬ ЗА АРГАНІЗАЦЫЯЙ ХАРЧАВАННЯ

З мэтай кантролю за арганізацыяй і якасцю харчавання навучэнцаў, аказання практычнай дапамогі адміністрацыі ў прапагандзе здаровага ладу жыцця і асноў рацыянальнага харчавання навучэнцаў ва ўстанове створаны САВЕТ ПА ХАРЧАВАННІ. У склад Савета ў 2022/2023 навучальным годзе уваходзяць:

Быт В.В., дырэктар школы, старшыня;

Высоцкая С.В., намеснік старшыні, намеснік дырэктара па ВВР,

Пікта І.М., настаўнік, адказны за харчаванне, сакратар;

Раманюк Т.І., настаўнік, старшыня прафкама, член;

Чамяроўская В.П., старшыня бацькоўскага камітэта, член;

Цвірка Аліна, вучаніца 9 класа, прадстаўнік навучэнскай грамадскасці, член.

 

З мэтай ажыццяўлення кантролю за арганізацыяй харчавання навучэнцаў, якасці і бяспекі харчовых прадуктаў, якія паступаюць на харчблок, і выканання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў пры падрыхтоўцы і раздачы ежы ва ўстанове створана БРАКЕРАЖНАЯ КАМІСІЯ. У склад камісіі ў 2022/2023 навучальным годзе уваходзяць:

Высоцкая С.В., намеснік дырэктара па ВВР; старшыня камісіі

Кісляк Т.В. повар;

Чамяроўская В.П., выхавальнік групы дзіцячага сада (згодна графіка работы);

Пенда К.Л., выхавальнік групы дзіцячага сада (згодна графіка работы);

Аблажэй З.М., выхавацель групы падоўжанага дня (згодна графіка работы);

Чубрык Н.В., выхавацель групы падоўжанага дня (згодна графіка работы);

Талкач І.П., настаўнік беларускай мовы;

Пікта І.М., настаўнік пачатковых класаў, член савета па харчаванні.

Графік харчавання на 2022/2023 навучальны год

 
 

 

Сняданак

 

Абед

Полудзень

Дашкольная група

 

8.40-9.00

12.30-13.00

15.30-15.45

Аднаразовае харчаванне 2-4 кл.

 

 

11.35-11.55

 

Аднаразовае харчаванне 5-9 кл.

 

 

12.40-13.00

 

Двухразовае харчаванне ГПД

1,3 кл.

 

11.35-11.55

15.20-15.35

 

Двухразовае харчаванне ГПД

5,7,9 кл.

 

12.40-13.00

15.20-15.35

 

Двухразовае харчаванне ГПД

2,4 кл.

 

11.35-11.55

14.40-14.50

 

Двухразовае харчаванне ГПД

6,8 кл.

 

12.40-13.00

14.40-14.50