Лета 2022

Вось і падышло да свайго завяршальнага этапу знаходжанне дзяцей у летнім аздараўленчым лагеры “Ладзеніцкія гарэзы”.

У апошні дзень выхаванцы парадавалі вяселай фотасесіяй “Спыніся, імгненне!”, а выхавальнікі яшчэ раз нагадалі дзецям, як адпачываць летам небяспечна. У час закрыцця лагернай змены “Да новых сустрэч, сябры” выхавальнікі пажадалі вясёлага і карыснага працягу летніх канікул!

Закончыўся апошні дзень у лагеры поштай лагера “Пажаданні ад усёй душы…” і працоўнай аперацыяй “Утульнасць”.Шмат цікавага было на працягу змены: экскурсіі, прагулкі, гульні на свежым паветры, цікавыя сустрэчы, пазнавальныя мерапрыемствы. За час, праведзены ў аздараўленчым лагеры, выхаванцы навучыліся сябраваць, паважаць адзін аднаго. Спадзяемся, што дні, праведзеныя ў лагеры, даставілі дзецям шмат радасных хвілін і запомняцца ім надоўга. Шчаслівага, бесклапотнага і бяспечнага лета! А нам застаецца толькі сказаць: “Лагер, да новых сустрэч!”.

Праспект Абаронцаў Айчыны

 

У нашай краіне 22 чэрвеня адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа. З гэтай нагоды ў цэнтральным скверы аг. Ладзенікі каля помніка загінуўшым салдатам Чырвонай Арміі і партызанам прайшоў мітынг, удзел у якім прынялі хлопчыкі і дзяўчынкі з дзіцячага аздараўленчага лагера “Ладзеніцкія гарэзы”, старшыня Ладзеніцкага сельскага выканкама Каладзюк Пётр Мікалаевіч, а таксама дарослыя і педагогі школы.

Вучні чыталі вершы аб вайне, хвілінай маўчання ўшанавалі светлую памяць аб загінуўшых салдатах, партызанах, падпольшчыках, якія змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і паклалі свае жыцці на алтар перамогі. Мы павінны заўсёды памятаць гэту дату, жахі ваеннага ліхалецця. Жудасная трагедыя, якая забрала жыццё кожнага трэцяга беларуса, ніколі не павінна паўтарыцца на нашай зямлі. Беражыце мір! Вы — наша будучыня! Лампада, запаленая каля помніка, сімвалізуе адзінства беларусаў у памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых ускладаннем кветак.

20.06.2022 Завулак Хуткай дапамогі

Дзень быў вельмі насычаным, арганізаваным, што дапамагло выканаць увесь план дня. Настрой быў ва ўсіх цудоўны. Адразу пасля сняданку адбылася інтэлектуальная гульня “Дзе жывуць вітамінчыкі?” Пераможцамі сталі Гардок Сюзана і Анушкевіч Кацярына. Віншуем! На спартыўнай эстафеце усе выхаванцы паказалі свой спартыўны спрыт. Усе вельмі стараліся, але пераможцамі сталі Глябовіч Глеб, Дзямешка Максім, Міхайлоўская Караліна, Календа Віялета. І напрыканцы адбылася гульня “Слабае звяно”, дзе дзеці выдатна прадэманстравалі свае веды па тэме “Здароўе”. Актыўнымі былі ўсе рабяты, але пераможца ўсё ж такі вызначыўся. Гэта Краскоўская Ганна, якая атрымала 10 “залатых талантаў”. Віншуем!!! Па выніках дня ўсе дзеці атрымалі свае “залатыя таланты” за добрыя справы. У выніку – усё атрымалася.

З самага ранку дзеці актыўна ўключыліся ў дзейнасць. Неабходна было падрыхтаваць комплекс фізічных практыкаванняў для правядзення ранішняй зарадкі "Вясёлая скакалка". Адразу пасля сняданку адправіліся на акварэльны пераварот "Аква-бум". Тут хочацца адзначыць Вінцукевіч Валерыю і Вінцукевіч Маргарыту. Поле цудаў "У свеце незвычайных сучасных прафесій" прыйшлося дзецям таксама па душы. Шмат цікавага і пазнавальнага даведаліся выхаванцы пра незвычайныя сучасныя прафесіі. Пераможцай стала Гардок Сюзана. Дзень прайшоў весела і цікава.

16.06.2022 Вуліца Паштовая

Чарговы дзень падарожжа па гораду Майстроў сустрэў нас добрым надвор’ем. Гэта спрыяла стварэнню радаснага настрою ў дзяцей. Аб’ява на ранішняй лінейцы аб тым, што сёння мы апынуліся на вуліцы Паштовай і будзем знаёміца з прафесіяй паштальёна ўзрадавала ўсіх. Адразу пасля сняданку адправіліся на квэст-гульню “Падарожжа паштовай маркі” з наведваннем пошты аг. Ладзенікі. Сумаваць не прыйшлося нікому, таму што ўдзельнічалі ўсе: і дзеці, і дарослыя. Пазней наведалі актавую залу, дзе праходзіў бенефіс герояў Э.Успенскага “Канікулы ў Прастаквашына”. Тут было ўсё: і мультфільмы, і песні, і віктарына. Радасна было бачыць задаволеныя твары выхаванцаў. Як добра адпачываць разам!

У рамках Года гістарычнай памяці выхаванцы аздараўленчага лагера “Ладзеніцкія гарэзы” Ладзеніцкага сада-базавай школы адправіліся ў падарожжа па малой радзіме. На гэты раз мы наведалі нашых суседзяў у г.Навагрудку. Ва ўстанове адукацыі “Спецыяльная школа – інтэрнат” наведалі музей “Чаепития” і “Новогодней игрушки” кіраўніком якога з'яўляецца зацікаўлены сваёй працай чалавек Таццяна Алееўна Мурзіч, якая з вялікім натхненнем распавядала пра экспанаты, якія разам з іншымі настаўнікамі і вучнямі, жыхарамі збірала на працягу некалькіх гадоў. Экскурсія праходзіла настолькі цікава, што вучням 2-7 класаў не было часу сумаваць, кожны меў магчымасць паглядзець любы экспанат, узяць яго ў рукі, задаць пытанне, адказаць на пытанні экскурсавода.

Наступны прыпынак нашага падарожжа быў у гімназіі №1 г.Навагрудка, дзе мы наведалі музей “Ільну і побыту”і краязнаўчы музей. Праграма зноў была насычанай. Спачатку дзяўчынкі і хлопчыкі наведалі хату, дзе змаглі ўбачыць прадмета побыту мінулага стагоддзя, а таксама з экспанатамі, знойдзенымі на тэрыторыі Гродзеншчыны, пачынаючы ад першабытнага перыяду да падзей Вялікай Айчыннай вайны.

 Экскурсія была цікавай, пазнавальнай. У лагер выхаванцы вярталіся з добрым настроем і гучна абмяркоўвалі ўбачанае. Падарожжа працягваецца.

Сёння ў горадзе Майстроў мы знаёміліся з прафесіяй масавіка-зацейніка. Выхавацелі лагера заўсёды імкнуцца знайсці цікавыя, нестандартныя формы правядзення мерапрыемстваў,  захапіць дзяцей гульнямі, музычна-забаўляльнымі праграмамі, конкурсамі. Вось і сёння ў лагеры мы святкавалі народнае свята “Сёмуха”.

У госці да дзяцей прыйшла Бярозка. Яна навучыла дзяцей плесці вянкі і гуляць у гульні нашых продкаў.

Выхаванцы расказвалі вершы і прыказкі пра лета, вадзілі вясеннія карагоды, спявалі песні, прыпеўкі.

На развітанне Бярозка павіншавала ўсіх са святам і ўручыла салодкія падарункі.

Свята прайшло весела, творча, цікава і захапляльна.

13.06.2022  Вуліца творчасці і радасці

Лета-гэта маленькае жыццё!", а значыць яго пражыць  трэба так, каб усім было вельмі выдатна. Кожны дзень у лагеры адметны, не падобны на папярэдні дзень,  напоўнены новымі ўражаннямі, зносінамі і цікавымі падзеямі. Вось і сёння ў лагеры мы трапілі на вуліцу “Творчасці і радасці”. Арганізатары лагера хацелі здзівіць дзяцей, таму падрыхтавалі два квэсты: “ У пошуках вясёлкі” і “Калейдаскоп цудаў”. Выхаванцы з вялікім задавальненнем выконвалі заданні на ўсіх станцыях : разгадвалі загадкі і рэбусы, праяўлялі кемлівасць і фантазію. Ажыўлена і жыццярадасна прайшла жартоўная эстафета "Разам весела гуляць". Вясёлыя, камічныя, гарэзныя конкурсы вельмі спадабаліся дзецям. Гульні прайшлі ў цёплай сяброўскай атмасферы. Дзеці вельмі з'ядналіся падчас гульняў. Усе ўдзельнікі атрымалі выдатны зарад бадзёрасці і мора станоўчых эмоцый, якія пранясуць да канца змены. Гульня ўдалася!

Спорт - гэта крута! Спорт - гэта клас! Пад такім дэвізам прайшоў восьмы дзень у лагеры “Ладзеніцкія гарэзы”, які пачаўся з ранішняй зарадкі, як і ўсе астатнія.

Сёння мы трапілі на плошчу “Спартыўную” і знаёміліся з прафесіяй спартсмена. Выхаванцы гэтую навіну сустрэлі з радасцю, бо яна дала шансы на самарэалізацыю ўсіх без выключэння дзяцей.

 Хвілінка бяспекі “Правілы паводзін на спартыўнай пляцоўцы і ў спартыўнай зале” дапамагла выхаванцам успомніць небяспечныя правілы паводзін.

Падчас марафона спартыўных іспытаў “Добры дзень, спорт!” дзеці памераліся сваімі спартыўнымі здольнасцямі і сіламі. Хлопцаў і дзяўчат тут чакалі вясёлыя і займальныя конкурсы і эстафеты, розныя перашкоды з выкарыстаннем спартыўнага інвентара.

Былі праведзены конкурсы, у выніку якіх былі выяўлены: самы моцны, самы спрытны, самы высокі, самы маленькі, самы трапны, лепшы футбаліст. Па-сапраўднаму летняе надвор'е і разнастайныя гульні на свежым паветры пакінулі масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.

 

Падарожжа па родным краі

Вучні 5 класа пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Комара І.А. здзейснілі двухдзённы паход па маршруце: аг. Ладзенікі-аг. Валеўка-воз. Свіцязь.

Рабяты пазнаёміліся з былой шляхецкай сядзібай Чамброў, якая належала сям’і Адэлі Ўзлоўскай, хрышчонай маці Адама Міцкевіча, пабывалі на Радагашчанскай гары, старажытным пасяленні 7 ст. н.э. У Валеўскім школьным народным гісторыка-краязнаўчым музеі вучняў чакала цікавая і пазнавальная экскурсія, у час якой іх вельмі ўразілі такія экспанаты як зуб маманта, калаўрот і муляжы жывёл у рост чалавека.

Вечарам дзецям таксама не было калі адпачываць: збор дроў для распальвання вогнішча, прыгатаванне ежы, гульні пры кастры, лоўля рыбы ў невялічкай сажалцы.

Назаўтра паход працягваўся па валеўскіх аколіцах. Пік пахода прыйшоўся на наведванне возера Свіцязь.

Можна лічыць, што вучні 5 класа турыстычны сезон адкрылі і наперадзе ў іх яшчэ мноства цікавых падарожжаў.